Востраў Рудо́льфа () — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, самы паўночны востраў архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Тэрыторыя Расіі. Адміністрацыйна ўваходзіць ў склад Прыморскага раёна Архангельскай вобласці.

Плошча вострава складае каля 297 км. Вышыні да 461 м. Амаль цалкам пакрыты лёдам.

Гістарычныя звесткі Востраў адкрыты (разам з архіпелагам) у 1873 годзе экспедыцыяй Юліуса Паера і Карла Вайпрэхта. Названы Ю. Паерам у гонар кронпрынца Аўстрыі Рудольфа.

У 1914 годзе на мысе Аук вострава быў пахаваны рускі гідрограф і палярны даследчык Г. Я. СядоўСедов, Георгий Яковлевич // Большая биографическая энциклопедия. 2009..

У 1932 годзе на востраве пачала дзейнічаць савецкая метэаралагічная станцыя, у 1936 годзе — самалётная база з аэрадромам, прызначаная забяспечваць дзейнасць дрэйфуючай палярнай станцыі «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І. Д. ПапанінаК 80-летию начала работы дрейфующей станции «Северный полюс −1» // ФГБУ «Северное управление по гидрометеорологии и мониторингу окружающей среды».

Літаратура

Спасылкі Рудольфа остров // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru К 80-летию начала работы дрейфующей станции «Северный полюс −1» // ФГБУ «Северное управление по гидрометеорологии и мониторингу окружающей среды» По следам экспедиции Г. Брусилова… // ФГБУ «Северное управление по гидрометеорологии и мониторингу окружающей среды»

Катэгорыя:Астравы архіпелага Зямля Франца-Іосіфа Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей