Аляксандра Мікалаеўна Чарадко́ва (; — ) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1962).
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Углынь Маскоўскай губерні (зараз у Рузскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі). У 1931 годзе скончыла Маскоўскі педагагічны тэхнікум ПрафінтэрнаИстория кафедры нормальной и патологической физиологии // Учреждение образования «Витебская ордена „Знак Почёта“ государственная академия ветеринарной медицины» , у 1935 годзе — Ленінградскі ветэрынарны інстытут (сучасная Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). Да 1937 года працавала ветэрынарным урачом на 16-м конным заводзе імя С. М. Будзённага. З 1939 года праходзіла навучанне ў аспірантуры Ленінградскага ветэрынарнага інстытута пры кафедры нармальнай фізіялогіі. Была прызваная на службу ў Чырвоную Армію ў якасці начальніка ветэрынарнай службы 79-га стралковага палка 123-й дывізіі. Пасля звальнення са службы ў канцы 1940 года вярнулася да навучання ў аспірантуры і абараніла дысертацыю на званне кандыдата навук. Зноў бы прызваная на службу у Чырвоную Армію на пасаду выкладчыка ваенна-ветэрынарнага вучылішча. У 1944—1961 гадах у Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У 1958 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фізіялогія стрававання сельскагаспадарчых жывёл». У 1961—1970 гадах А. М. Чарадкова працавала ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце, узначальвала кафедру нармальнай і паталагічнай фізіялогіі.
Навуковая дзейнасць А. М. Чарадкова займалася даследаваннямі абмену рэчываў, стрававання сабак, свіней, авечак і іншых жывёл, вугляводна-ліпіднага абмену і малочнай прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы. Прапанавала радыяметрычны метад вывучэння функцыі шчытападобнай залозы ў свіней.
Пад кіраўніцтвам А. М. Чарадковай абаранілі кандыдацкія дысертацыі В. К. Гусакоў, Ю. Нікіцін, У. А. Целяпнёў, А. І, Караваеў, А. І. Кіеня, Ф. Б. Фалкіна.
Узнагароды Медаль «За абарону Ленінграда» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «За працоўную доблесць» Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Літаратура
Книга памяти: биографические данные, воспоминания, свидетельства, рассказы о ветеранах Великой Отечественной войны, чья судьба связана с Витебской государственной академией ветеринарной медицины. — Витебск, 2005. — С. 114.
Спасылкі История кафедры нормальной и патологической физиологии // Учреждение образования «Витебская ордена „Знак Почёта“ государственная академия ветеринарной медицины» Чередкова, Александра Николаевна (доктор биологических наук; род. 1913) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС