Магілёўскі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Магілёўскай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўстваСтруктура судов / Областной суд . Размешчаны ў Магілёве па адрасе вул. Першамайская, 85.
Магілёўскі абласны суд складаецца з 22 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.
Кіраўніцтва Ігар Браніслававіч Прошка (старшыня) Сяргей Анатольевіч Конеў (першы намеснікі) Святлана Віктараўна Бурака (намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах) Аляксандр Пятровіч Раманаў (намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах)
Спасылкі
Старонка Магілёўскага абласнога суда на сайце Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Магілёва Катэгорыя:Суды паводле алфавіта Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў)