«Спакуса Святога Антонія» — трыпціх Іераніма Босха, адзін з яго найважнейшых твораў.
Сюжэт трыпціха — звышнатуральныя спакусы, якім падвергнуўся Святы Антоній у час знаходжання ў егіпецкай пустыні — шырока распаўсюджаны ў заходнееўрапейскім сярэдневяковым мастацтве і літаратуры.
У 1523 годзе трыпціх быў набыты партугальскім гуманістам Дамьяа дэ Гоіш, і ў сучасны час знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага музея старадаўняга мастацтва (Museu Nacional de Arte Antiga) у Лісабоне. Існуе каля 20 копій трыпціха — поўных і (часцей) фрагментарных, з якіх, мабыць, самая дакладная і поўная (датаваная 1520—1530 гадамі) знаходзіцца ў брусельскім Музеі старадаўняга мастацтва.
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны 1506 года Катэгорыя:Карціны паводле алфавіта Катэгорыя:Трыпціхі