Уладзімір Мітрафанавіч Свяжы́нскі (нар. , в. Новыя Турасы, зараз Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі лінгвіст, літаратуразнавец, гісторык. Спецыяліст па беларускай мемуарыстыцы XVI—XVII стагоддзяў і мове беларускай пісьменнасці часоў Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат філалагічных навук (1978).
Біяграфія Нарадзіўся 28 красавіка 1945 года ў вёсцы Новыя Турасы Ушацкага раёна.
Скончыў у 1971 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1973 годзе — аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «З гісторыі беларуска-польскіх моўных кантактаў даўняй пары (на матэрыяле „Дзённіка“ Ф. М. Еўлашоўскага)».
У 1971—1992 гадах у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. У 1993—2007 гадах старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: этнакультурная, моўная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім і статус беларускай мовы; праблемы кірылічнай, лацінскай і арабскай палеаграфіі; эдыцыйная археаграфія; крыніцазнаўства палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі; беларуская мемуарыстыка часоў Вялікага Княства Літоўскага; генеалогія.
Найважнейшыя працы: «„Гістарычныя запіскі“ Ф. Еўлашоўскага» (Мінск, 1990); Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т. 1—22 (Мінск, 1982—2002; у сааўтарстве); Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. (Мінск, 1988; у сааўтарстве); Мова выданняў Францыска Скарыны (Мінск, 1990; разам з А. М. Булыкам, А. Л. Жураўскім); удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання Кнігі № 28 Метрыкі ВКЛ (Мінск, 2000).
Бібліяграфія «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага. Мінск, 1990. Слова Скарыны (Скарбы мовы). Мінск, 1984. Удзел у калектыўных працах Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Гальшаны — Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. Мінск, 2007. Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 2-4, 11, 15-19, 25-26. Мінск, 1983—2006. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Менск, 2000. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28: Кніга запісаў (1522—1552): Копія канца XVI ст. Менск, 2000. Metriciana. Т. 1- 3. Мінск. 2001—2004. Пытанні культуры пісьмовай мовы. Мінск, 1991. Мова выданняў Францыска Скарыны. Мінск, 1990. Статут Вялікага Княства Літоўскага. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мінск, 1989. Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. Мінск, 1988.
Крыніцы
Літаратура
Звесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага