Галіна Іванаўна Фадзеева (нар. , станцыя Нянь-Цзы-Шань, КУЧ, Кітай) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1947 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1947—1967 гадах працавала ў інстытуце «Новасібграмадзянпраект». У 1967—1983 галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць Асноўныя работы: генеральныя планы Новасібірска, шэрагу сярэдніх і малых гарадоў Новасібірскай вобласці (1947—1967), Мінска (1967—1983; усе ў сааўтарстве), галіновыя праекты развіцця гарадской гаспадаркі (1972—1976). Аўтар праектаў арганізацыі і планіроўкі гарадскіх зон адпачынку «Зялёны дыяметр» (1975), планіроўкі і будаўніцтва жылых раёнаў па вул. Валгаградскай, Зялёны Луг 6—8 (1975), Уручча 1—3 (1977) у Мінску.
Узнагароды Прэмія Савета Міністраў СССР (1985) за распрацоўку генплана Мінска на 2000 г. (1982).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Новасібірска Катэгорыя:Архітэктары Расіі