Макс Моўшавіч Шляймовіч (, Пенза — 13 верасня 2024) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Бацькі паходзілі з Мінска. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны маці ўдалося эвакуіравацца ў ПензуМ. М. Шлеймович: «Архитектор — это художник, инженер и ученый!» , дзе года і нарадзіўся Макс. Бацька прайшоў усю вайну, а пасля яе заканчэння некаторы час служыў у Германіі, куды да яго пераехала жонка з сынам. У 1947 годзе бацьку дэмабілізавалі, сям’я вярнуліся ў Мінск. Маці ўдалося атрымаць пакой у кватэры на вуліцы Даўгабродскай каля вайсковых могілак.
Скончыў Сярэднюю школу № 4. Пасля пайшоў вучыцца на будаўніка ў Мінскі будаўнічы тэхнікум, дзе пасябраваў з сынам знакамітага беларускага архітэктара Авеля Пінхусавіча Брэгмана, пад уплыў яго ён трапіў.
Пасля заканчэння тэхнікума працаваў у 1960—1961 гадах тэхнікам-архітэктарам ў Мінгарпраекце. Тры гады служыў у Савецкай Арміі ў Маскве, дзе яму дазволілі наведваць падрыхтоўчыя курсы пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце.
Дэмабілізаваны ў 1964 годзе, вярнуўся ў Мінск, дзе паступіў ў БПІ, які скончыў у 1969 годзе. У 1969—1971 старшы архітэктар Віцебскага філіяла інстытута «Белдзяржпраект», 1971—1981 галоўны архітэктар Наваполацка (адначасова у 1981—1988 гадах кіраўнік майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва). У 1987—1988 гг. на базе архітэктурнай майстэрні і падраздзялення «Віцебскграмадзянпраект» у Полацку быў створаны Наваполацкі філіял. Працаваў да 2003 года галоўным архітэктарам філіяла. З 2004 года выкладчык кафедры «Архітэктура» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1964 года.
Творачасць Асноўныя работы ў Наваполацку: удзельнік рэалізацыі генеральнага плана горада (1969), праекта дэталёвай планіроўкі, праектаў забудовы мікрараёнаў 4, 5, 6, 7, 8, 9, шэрага жылых і адміністрацыйных будынкаў (Дзяржаўная прэмія БССР 1984). Удзельнічаў у распрацоўцы мікрараёнаў 1 (1988—1989) і 2 (1998) жылога раёна «Аэрапорт» у Полацку, праекта школы № 18.
Сям’я Мае дачку (нар. 1969).
Літаратура
Спасылкі М. М. Шлеймович: «Архитектор — это художник, инженер и ученый!»
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Наваполацка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Наваполацка Катэгорыя:Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў