Бро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бродніца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яечкавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Іванаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў Іванаўскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бродніцкага сельсавета было 13 населеных пунктаў. 26 чэрвеня 2013 года ў склад Махроўскага сельсавета перададзена вёска ЗавышшаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области . 20 сакавіка 2020 года скасавана вёска ЛюдзінавічыРешение Ивановского районного Совета депутатов от 20 марта 2020 г. № 95 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивановского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3175 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 89,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы, 1,8 % — рускія, 1,5 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 2130 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёна