Сяргей Волкаў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэніс» з Астаны.

Клубная кар’ера Выхаванец полацкай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў «Віцебску», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу», дзе да канца сезона згуляў у пяці матчах Першай лігі. У снежні 2017 года вярнуўся ў «Віцебск».

У сезоне 2018 зноў стаў выступаць за дубль «Віцебска», а са жніўня 2018 года стаў трапляць у заяўку асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 30 верасня 2018 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2019 трывала прыцягваўся да асноўнай каманды, спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе.

У сезоне 2020 стаў адным з асноўных ігракоў віцебскага клуба. У ліпені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Волкава ў барысаўскі БАТЭ, кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года. Не здолеў замацавацца ў аснове барысаўчан, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі. У лютым 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Віцебск». Рэгулярна гуляў у стартавым складзе, але не выратаваў віцебскі клуб ад вылету ў Першую лігу.

У пачатку 2023 года, пасля вяртання з арэнды, стаў шукаць варыянты працягу кар’еры, аднак у выніку пачаў сезон у складзе БАТЭ. Пакінуў барысаўскі клуб у снежні 2023 года.

У лютым 2024 года стаў іграком казахстанскага «Жэніса».

Міжнародная кар’ера 10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў трывала прыцягвацца да моладзевай зборнай.

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 дубль Віцебск 22 6 2017 (1) дубль Віцебск 7 1 2017 (2) Д2 Орша 5 0 2018 Д1 Віцебск 2 0 2019 Д1 Віцебск 17 1 2020 Д1 Віцебск 26 2 2021 Д1 БАТЭ 16 0 2022 Д1 Віцебск 28 0 2023 Д1 БАТЭ 19 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Жэніс Астана