Вячаслаў Дзмітрыевіч Селяменеў, або Селемянёў (нар. , ) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (1979).
З 1982 дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (да 1995 — Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР).
Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі з 1917 г., пытанні архівазнаўства.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Беларускія астарбайтары».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Архівісты паводле алфавіта Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук