Леанід Аляксеевіч Філатаў (;  — ) — савецкі і расійскі акцёр, рэжысёр, паэт, публіцыст, вядучы серыі праграм «Каб памяталі» Народны артыст Расіі (1996), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў вобласці кіно і тэлебачання, лаўрэат прэміі «Трыумф».

Біяграфія Нарадзіўся 24 снежня 1946 года ў Казані. Бацька — Аляксей Ерамеевіч Філатаў (1914—1982). Маці — Клаўдзія Мікалаеўна Філатава (1923—2007). Сям’я часта пераязджала — бацька быў радыстам і шмат часу праводзіў у экспедыцыях. Калі хлопчыку споўнілася сем гадоў, Клаўдзія не вытрымала качавога жыцця, бацькі разыйшліся. Леанід застаўся з маці ў Ашхабадзе, там пайшоў у школу № 6 і пачаў друкавацца ў прэсеЛеонид Филатов.

У 1965 годзе пасля школы прыехаў у Маскву паступаць на рэжысёрскі факультэт. Спроба была няўдалай, і Леанід па парадзе аднакласніка вырашыў здаць іспыты на акцёрскі факультэт Шчукінскай вучэльні. Скончыў тэатральную вучэльню ў 1969 годзе.

У 1969 годзе стаў акцёрам Маскоўскага тэатра на Таганцы. Першая галоўная роля — вядучы — у спектаклі «Што рабіць?», далей былі «Майстар і Маргарыта», «Вішнёвы сад», «Дом на набярэжнай», «Прышпіліце рамяні», «Пугачоў», «Антысветы», «Таварыш, вер», «Загінулыя і жывыя», «Гульцы-21» (творчае аб’яднанне «Талака артыстаў Сяргея Юрскага»)

З 1985 па 1987 «Таганку» ўзначальваў Анатоль Эфрас, — Філатаў тым часам працаваў у тэатры «Сучаснік», затым вярнуўся ў «Таганку».

У 1993 годзе разам з Мікалаем Губенкам, Наталляй Сайко, Нінай Шацкай і іншымі акцёрамі стварыў творчае аб’яднанне «Садружнасць акцёраў Таганкі».

Аўтар п’ес «Пярэстыя людзі», «Гадзіннік з зязюляй», «Мастак з Шэрвудскага лесу». Аўтар песень да спектакляў «Тэатр Клары Газуль», «Марцін Іден», «Калісьці ў Каліфорніі», «Геркулес і Аўгіевы стайні». Разам з іншымі акцёрамі быў суаўтарам спектакля «Пад скурай статуі Свабоды».

З 1970 года Філатаў працаваў ў кіно, здымаўся ў фільмах «Горад першага кахання», «Экіпаж», «Жанчыны жартуюць сур’езна», «Гракі», «Поспех», «Чачэрын», «Забытая мелодыя для флейты», «Горад Зеро», «Дабрачынны баль». У 1990 годзе зняў па сваім сцэнары фільм «Суччыны дзеці», згуляўшы там адную з роляў.

У 1989 годзе абраны сакратаром Саюзу кінематаграфістаў СССР.

З часу вучобы займаўся літаратурнай творчасцю, пісаў вершы, пародыі на вядомых савецкіх паэтаў. У яго выйшлі кнігі «Пра Фядота-стральца», «Вялікае каханне Робіна Гуда», «Каханне да трох апельсінаў», «Тэатр Леаніда Філатава», «Я — чалавек тэатральны», «Суччыны дзеці». У 1998 годзе Філатаву прысуджана гадавая прэмія літаратурнага часопіса «Кастрычнік».

З 1970-х пісаў песні ў суаўтарстве з Уладзімірам Качаном. У 1996 годзе выйшаў дыск «Памаранжавы кот» з песнямі Качана і Філатава. 26 мая 2000 года Філатаву ўручана міжнародная прэмія «Паэзія» ў намінацыі «Русь, якая спявае».

З 1994 года па 2002 год Філатаў вёў на тэлеканале ОРТ перадачу «Каб памяталі», прысвечаную забытым, хоць і вядомым у мінулым артыстам, якія пайшлі з жыцця. Праграма выпускалася тэлекампаніяй REN-TV. 16 мая 1996 Філатаву была прысуджана прэмія «ТЭФІ» Акадэміі расійскага тэлебачання за цыкл аўтарскіх праграм «Каб памяталі». Акрамя таго, за гэты цыкл Філатаву ў тым жа году ўказам Прэзідэнта РФ была прысуджана Дзяржаўная прэмія РФ у вобласці кіно і тэлебачання.

У 1993 годзе Філатаў перанёс інсульт, а ў 1996 годзе — цяжкую аперацыю па выдаленні абедзвюх нырак. Больш за два гады ён праляжаў на апараце «Штучная нырка». У 1998 годзе акцёру была зроблена аперацыя па перасадцы донарскай ныркі.

У кастрычніку 2003 года Філатаў прастыў, у яго пачалося двухбаковае запаленне лёгкіх. З 16 кастрычніка акцёр знаходзіўся ў цяжкім стане ў рэанімацыі Цэнтральнай гарадской клінічнай лякарні. Увесь гэты час ён быў падлучаны да апарата штучнага дыхання ў стане «медыкаментознага сна». Для лячэння неабходна было прымаць лекі, якія падвышаюць імунітэт, што немагчыма рабіць чалавеку з перасаджанай донарскай ныркай — павялічваецца рызыка непрацаздольнасці ныркі.

Памёр 26 кастрычніка 2003 года. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Фільматаграфія 1970 — Каханне Яравое 1970 — Горад першага кахання 1976 — Марцін Іден 1978 — Капітанская дачка 1979 — Лютасць 1978 — Іванцоў, Пятроў, Сідараў… 1979 — Экіпаж — Ігар Шпакаў, бортінжынер 1980 — Вам і не снілася… — Міхась 1980 — Хто заплаціць за поспех? 1980 — Адкуль у траве рыба? 1981 — Жанчыны жартуюць сур’езна 1981 — Яраслаў Мудры 1981 — Правесці Белчына-спектакль — Сільвіа 1982 — З вечара да поўдня — Кім, сын пісьменніка 1982 — Голас 1982 — Гракі — Віктар Грак 1983 — З жыцця начальніка крымінальнага вышуку — Сляпнёў 1983 — Абраныя 1983 — Трэст, які лопнуў — тэксты песень 1984 — Еўрапейская гісторыя — журналіст Хайнц Рэнке 1984 — Споведзь яго жонкі 1984 — Саўдзельнікі 1984 — Поспех — Генадзь Максімавіч Фецісаў 1984 — Завеса 1984 — Паласа перашкод — тэксты песень 1985 — Берагі ў смузе 1986 — Чачэрын 1986 — Чужая Белая і Рабы 1987 — Прэтэндэнт 1987 — Забытая мелодыя для флейты — Леанід Філімонаў 1987 — Загон 1988 — Горад Зеро — Варакін 1988 — Радасці зямныя 1988 — Пра Фядота-Стральца 1988 — Крок 1990 — Суччыны дзеці — Юрый Міхайлавіч 1992 — Аліса і букініст 1993 — Дабрачынны баль 2000 — О, не ляці так жыццё… — персанаж фільма

Бібліяграфія Пра Фядота-стральца. / МГЛ Інтернэшнл. 1991 Суччыны дзеці. / РЫА ПФ «Чырвоны пралетар». 1992 Казка пра Фядота-стральца. / Выд. цэнтр АТ «Дыялог — Сібір». 1996 Леанід Філатаў. Вершы. Песні. Пародыі. Казкі. П’есы. /У-Факторыя. 1999 Каханне да трох апельсінаў. / Трыен. 1999 Тэатр Леаніда Філатава. / У-Факцёрыя. 1999 Ліха без дабра не бывае. / ЭКСМА-прэс. 1999 Поўны збор сачыненняў у пяці кнігах. Кн. 3. Гамлет. М.: АСТ: Зебра Е, 2006. — 316 з.

Спасылкі Пра Хвядоса-стралка, здатнага дзецюка. Пераклад Макса Шчура Леонид Филатов. Актер. Писатель. Телеведущий. Неофициальный сайт Биография Онлайн библиотека vbooks.ru Про Федота-стрельца Фотография актёра «Выпускники Щукинского училища» Леонид Филатов на сайте иронической поэзии Пародии Леонида Филатова

На англійскай мове казка Л. Філатава «Пра Фёдара-стральца»: http://vagalecs.narod.ru/Fil.htm http://vagalecs.narod.ru/ http://zhurnal.lib.ru/a/alec_v/indexdate.shtml

Катэгорыя:Постаці Расіі