Асаму Сімамура (下村 脩; — ) — японскі і амерыканскі хімік і біёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2008)nashaniva.by.

Нарадзіўся ў горадзе Фукутыяма, прэфектура Кіёта, у 1928 годзе. Вырас у Маньчжурыі і Осака, дзе яго бацька служыў у войску.

У 1958 годзе Асаму Сімамура атрымаў дыплом магістра, а праз два гады абараніў дысертацыю. З 1960 года жыў і працаваў у ЗША.

Асаму Сімамура вылучыў бялок з мядузы Aequorea Victoria, якую прыбівае прылівам да заходняга берага Паўночнай Амерыкі, і выявіў, што бялок зіхаціць зялёным святлом ва ўльтрафіялетавым спектры. Зіхоткі бялок, або зялёны флуарысцэнтны пратэін (GFP) у біяхіміі дазваляе сёння сачыць за разнастайнымі працэсамі ў клетках, якія іначай былі б нябачныя, такімі як паступовая атрафія нервовых клетак у хворых на Паркінсон, або развіццё ракавых працэсаў у мозгу.

Катэгорыя:Біёлагі ЗША Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Постаці японскай біялогіі Катэгорыя:Хімікі Японіі