Ко́ва () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 452Река Кова // Государственный водный реестр РФ км. Плошча вадазбору 11 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае каля 45 м³/с (каля 50 м³/с у вусціИванов В. В. Кова // Научно-популярная энциклопедия «Вод России»). Аб’ём сцёку 1,578 км³/год. Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач уздоўж Ковінскай грады. Упадае ў Ангару за 526 км ад яе вусця. Рэльеф большай часткі басейна ракі сярэднягорны. Ніжняя частка басейна затопленая ў выніку будаўніцтва Багучанскага вадасховішча. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая.

Прытокі Ковы: Гардзеева, 1-я Зілінда, 2-я Зілінда, Алмазай, Верхні Бумбей, Ніжні Бумбей, Пітой, Тырма, Бумбейка, Захарава, Зёда, Тыкша, Нірунда, Дзёда, Тумаша, Пруда, Чана, Аракан, Чыкілея, Шуян, Капканіда, Муньба, Чэкарма, Джылінжыга і іншыя рэкі і ручаі.

У басейне ракі каля 160 азёраў, у тым ліку, возера Кузнецкае.

Літаратура Кова //

Спасылкі Река Кова // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Кова // Научно-популярная энциклопедия «Вод России» Kova At Prokop’evo // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Ангары