2021 — невысакосны год, пачынаецца ў пятніцу.
Падзеі
Студзень
1 студзеня Вялікабрытанія афіцыйна выйшла са складу ЕС. Куба адмовілася ад двухвалютнай сістэмы, да гэтага ў краіне 27 гадоў былі дзве валюты: кубінскае канверсоўнае песа (CUC) і кубінскае песа (CUP), апошняя і стала адзінай валютай. У буйных гарадах Кітая забаранілі выкарыстоўваць пластыкавыя пакеты ў крамах. 3 студзеня: У дзень 75-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку. 4 студзеня: У Беларусі зацверджана абноўленая выява дзяржаўнага герба. Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беларусаў з COVID-19 перавысіла 200 тысяч. 6 студзеня: У ЗША каля Капітолія, дзе знаходзіцца кангрэс, сабраліся прыхільнікі Дональда Трампа. Яны пратэставалі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На пратэсты сабралася каля 10 тысяч чалавек. 7 студзеня: Курс Bitcoin упершыню вырас да 40 тысяч долараў ЗША. 9 студзеня: Здарылася катастрофа Boeing 737 ля Джакарты (Інданезія). 13 студзеня: Палата прадстаўнікоў ЗША большасцю галасоў падтрымала ініцыятыву імпічмента прэзідэнта Дональда Трампа. 17 студзеня: У Расіі затрыманы апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які вяртаўся на радзіму з Германіі. На Беларусі ў дзікай прыродзе ўпершыню назіралі качку-каралінку. 18 студзеня: Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021. У Малі распушчаны Нацыянальны камітэт выратавання народа. 20 студзеня: Інаўгурацыя 46-га Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. 21 студзеня: Прэм’ер-міністр Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух падаў у адстаўку. 22 студзеня: Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021. 23 студзеня: Масавыя пратэсты ў Расіі з прычыны арышту палітыка Аляксея Навальнага і яго заявы аб карупцыі ў адрас прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. 26 студзеня: Кая Калас заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі.
Люты 1 лютага: У М’янме пад пачаткам генерала Мін Аўн Хлайна здзейснены ваенны пераварот, падчас чаго зрынуты прэзідэнт Він М’ін. 3 лютага: Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб закрыцці апазіцыйных тэлеканалаў ZIK, NewsOne і «112 Украина»Санкции против своих: на Украине закрыли три телеканала. 5 лютага: Бакі лівійскага канфлікту зацвердзілі аб’яднаны часовы ўрад на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, які будзе дзейнічаць да правядзення ўсеагульных выбараў у Лівіі. 6 лютага: Фелікс Чысекеды заступіў на пасаду старшыні Афрыканскага саюза, змяніўшы Сірыла Рамафоса. 14 лютага: На выбарах у Каталоніі кааліцыя незалежніцкіх партый упершыню набрала больш за 50% галасоў. 18 лютага: Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». 19 лютага: Курс Bitcoin упершыню вырас да 55 000 долараў ЗША. 21 лютага: Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у дзявяты раз перамог у адзіночным разрадзе ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. На ўсеагульных выбарах у Нігеры перамогу атрымлівае Махамед Базум з Партыяй за дэмакратыю і сацыялізм Нігера. 22 лютага: У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга невядомымі быў забіты італьянскі пасол Лука Атанасіа. 25 лютага: У Арменіі пачаўся палітычны крызіс вакол канфлікту паміж Узброенымі сіламі і прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам.
Сакавік
3 сакавіка: У М’янме пры разгонах пратэстаў забілі 38 чалавек, у тым ліку дзяцей. Лік прадпрыемстваў Беларускага парку высокіх тэхналогіяў перасягнуў 1000. 4 сакавіка: Трэці запуск Starship Ілана Маска скончыўся выбухам праз 10 хвілін пасля пасадкі. 8 сакавіка: Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да НАК Беларусі. 10 сакавіка: пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса. 11 сакавіка: Віктар Гулевіч прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, змяніўшы на гэтай пасадзе Аляксандра Вальфовіча. 13 сакавіка: Курс біткойна ўпершыню перавысіў 60 000 долараў ЗША. 18 сакавіка: Пасля смерці Джона Магуфулі новым прэзідэнтам Танзаніі стала Самія Сулуху. 19 сакавіка: У Ісландыі пачалося вывяржэнне вулкана Фаградалсф’яль. 21 сакавіка: Набліжэнне да Зямлі астэроіда (231937) 2001 FO32. 23 сакавіка: З-за аварыі кантэйнеравоза заблакаваны рух у Суэцкім канале. 25 сакавіка: Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што распачала крымінальную справу ў дачыненні да старшыні Саюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб за распальванне варожасці. 26 сакавіка: Упершыню за 15 гадоў удзелу Беларусі ў конкурсе «Еўрабачанне» краіна дыскваліфікавана па рашэнні Еўрапейскага вяшчальнага саюза з-за палітычнага падтэксту ў песні. 30 сакавіка: Зборная Беларусі па футболе пацярпела самае буйное паражэнне, прайграўшы ў Лёвене зборнай Бельгіі з лікам 0:8.
Красавік
2 красавіка: На Тайвані сышоў з рэек і пацярпеў крушэнне пасажырскі цягнік, загінуў 51 чалавек. 10 красавіка: Артур Клінаў за кнігу «Локісаў» названы лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». 12 красавіка: Затрыманы Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч і Рыгор Кастусёў, з’явілася справа аб спробе перавароту ў Беларусі. 14 красавіка: Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі абраны Алег Буткевіч. 15 красавіка: Суд у Парыжы завочна прысудзіў да пажыццёвага зняволення беларуса Юрыя Сушкіна і івуарыйцаў Патрыса Уея і Анжэлу Маглуара Гнандуе Атуалі за забойства французскіх вайскоўцаў у Кот-д’Івуары. 16 красавіка: Рауль Кастра сышоў з пасады кіраўніка Камуністычнай партыі Кубы. 20 красавіка: У Чадзе падчас баявых дзеянняў загінуў прэзідэнт краіны Ідрыс Дэбі, пасля чаго ўлада перайшла да ваеннай хунты на чале з яго сынам Махаматам Дэбі Ітна. 24 красавіка: У выніку выбуха ў багдадскай бальніцы Ібн аль-Хатыб загінулі 82 чалавека. 25 красавіка: Адбылася 93-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар». Галоўную ўзнагароду атрымаў фільм «Зямля качэўнікаў» рэжысёркі Хлоі Чжаа. 28 красавіка: На мяжы Кіргізіі і Таджыкістана пачаліся ўзброеныя сутыкненні. 30 красавіка: Суд Брэста прысудзіў ад 5,5 да 6,5 гадоў зняволення 14 асобам, якія праходзілі па «Пінскай справе».
Май
1 мая: Для вырашэння ваеннага канфлікту ўлады Кыргызстана і Таджыкістана абвясцілі аб спыненні агню, адводзе войск і пачатку работ аб удакладненні агульнай мяжы. 3 мая: Марк Сэлбі выйграў чацвёрты тытул чэмпіёна свету па снукеры. 6 мая: Адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленай Паўночнай вежы Гальшанскага замка. Пачынаецца ізраільска-палесцінскі крызіс. 11 мая: У ходзе масавага забойства ў 175-й гімназіі горада Казань (Расія) былі забіты дзевяць чалавек. Здарыўся пажар у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. 15 мая: Модуль кітайскага касмічнага зонда «Цяньвэнь-1» высадзіўся на Марсе. 18 мая: У дачыненні да службовых асоб TUT.BY распачата крымінальная справа, сайт заблакаваны. 19 мая: Здарылася катастрофа Як-130 у Баранавічах. 21 мая: У зоне ізраільска-палесцінскага канфлікту ўступіў у сілу дагавор аб спыненні агню. 22 мая: Пераможцам конкурса «Еўрабачанне» стаў італьянскі гурт «Måneskin» з песняй «Zitti e buoni». 23 мая: З прымушанага да пасадкі ў Мінску борта Ryanair 4978 зняты апазіцыйны беларускі журналіст Раман Пратасевіч. Фінал Кубка Беларусі па футболе адбыўся ў Гомелі, перамогу атрымаў ФК БАТЭ. 24 мая: У Малі адбыўся ваенны пераварот, часовы ўрад Ба Ндау скінуты палкоўнікам Асімі Гаіта. 25 мая: Суд над шэрагам палітычных актывістаў у Беларусі прысудзіў па сем гадоў зняволення Паўлу Севярынцу, Андрэю Войнічу і Яўгену Афнагелю. 26 мая: Прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Сірыі. 27 мая: Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку 2021. 31 мая: Зборнік вершаў Алесі Башарымавай «Расамаха» названы найлепшай паэтычнай кнігай на беларускай мове 2020 года.
Чэрвень
4 чэрвеня: Лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі стаў французскі пісьменнік Давід Дыоп за раман «Уначы ўся кроў — чорная». Невядомыя здзейснілі масавае забойства ў вёсках Салхан і Тадар’ят у Буркіна-Фасо. 6 чэрвеня: У Рызе завяршыўся Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай, перамогу ў фінале атрымала зборная Канады. 7 чэрвеня: Здарылася сутыкненне пасажырскіх цягнікоў у Пакістане. 8 чэрвеня: Суд ААН у Гаазе адхіліў апеляцыю, пацвердзіўшы пажыццёвы прысуд Ратка Младзічу. 10 чэрвеня: Назіралася кольцападобнае сонечнае зацьменне, максімум якога назіраўся на крайняй Поўначы. 13 чэрвеня: Прэм’ер-міністрам Ізраіля абраны Нафталі Бенет. У Каіры завяршыўся Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і. 16 чэрвеня: Адбыўся саміт Расія — ЗША ў Жэневе. 18 чэрвеня: Амерыканскі лёгкаатлет Раян Краўзер усталяваў новы сусветны рэкорд у штурханні ядра. Прэзідэнцкія выбары ў Іране. 19 чэрвеня: Здарылася катастрофа L-410 у Кемераўскай вобласці Расіі. 22 чэрвеня: ВПС Эфіопіі падчас Тыграйскага канфлікту нанеслі авіяўдар па Тагозе, які прывёў да гібелі 64 мірных жыхароў. 24 чэрвеня: ЕС увеў чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да асоб і прадпрыемстваў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі. 28 чэрвеня: Беларусь заявіла аб прыпыненні ўдзелу ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства». 30 чэрвеня: Белтэлерадыёкампанія выключана з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.
Ліпень
2 ліпеня: Будслаўскі фэст распачаўся на адкрытым паветры — вернікі не маюць магчымасць зайсці ў пашкоджаны пажарам касцёл. 6 ліпеня: Віктара Бабарыку, кандыдата на леташніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі прысудзілі да чатырнаццаці гадоў зняволення. 7 ліпеня: Прэзідэнт Гаіці Жавенель Маіз загінуў у выніку нападу на яго рэзідэнцыю. 8 ліпеня: Беларускія ўлады заблакавалі сайт «Нашай Нівы», адбыліся ператрусы, допыты і затрыманні супрацоўнікаў. 11 ліпеня: Пачаліся пратэсты на Кубе. У фінале Чэмпіянату Еўропы па футболе на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане зборная Італіі перамагла каманду Англіі. 12 ліпеня: Паводкі ў Еўропе. 17 ліпеня: Завяршыўся 74-ы Канскі кінафестываль. 19 ліпеня: Святлана Ціханоўская ў час візіту ў ЗША правяла перамовы з дзяржаўным сакратаром Энтані Блінкенам. 21 ліпеня: Ліверпульскі порт выключаны са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 23 ліпеня: Урачыста адкрыліся гульні XXXII Алімпіяды ў Токіа. 27 ліпеня: Інфармацыйныя рэсурсы «Белсат» прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі. 28 ліпеня: Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Белым доме з Прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Лясныя пажары ў Турцыі. 31 ліпеня: Ямайская лёгкаатлетка Элейн Томпсан усталявала алімпійскі рэкорд у бегу на 100 метраў.
Жнівень
2 жніўня: Прэм’ер-міністрам Арменіі назначаны Нікол Пашынян. 5 жніўня: Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, адхіленая ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях, прыбыла па гуманітарнай візе ў Варшаву. 6 жніўня: Парламент Малдовы зацвердзіў праграму і склад урада Наталлі Гаўрыліцы. 8 жніўня: Цырымонія закрыцця гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа. 14 жніўня: Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Святога Духа ў Барысаве. 15 жніўня: Пасля захопу Кабула сіламі Талібану прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані склаў паўнамоцтвы. 16 жніўня: Палітвязень Сцяпан Латыпаў прысуджаны да васьмі з паловай год пазбаўлення свабоды. 24 жніўня У Токіа ўрачыста адкрыліся XVI Паралімпійскія летнія гульні. Хакаіндэ Хічылема заступіў на пасаду Прэзідэнта Замбіі. 26 жніўня: Здзейснены тэракт у аэрапорце Кабула. 27 жніўня: Афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ «Беларуськалій». 29 жніўня: Ураган Іда абрынуўся на тэрыторыю ЗША. 31 жніўня: ЗША завяршылі вывад войск з Афганістана.
Верасень
2 верасня: Надзвычайнае становішча ўведзена на частцы тэрыторыі Рэспублікі Польшча, яно ахапіла шэраг мясцовасцей у Падляскім і Люблінскім ваяводствах. 5 верасня: У Токіа завяршыліся XVI Паралімпійскія летнія гульні. Ваенны пераварот у Гвінеі. 6 верасня: Кіраўніцу штаба Віктара Бабарыкі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Марыю Калеснікаву прысудзілі да 11 гадоў, юрыста Максіма Знака: да 10 гадоў пазбаўлення волі. Зборная Італіі па футболе ўсталявала сусветны рэкорд па матчах без паражэнняў — 36 гульняў запар. 11 верасня: