Жыгімонт Лаўксмін (таксама , , , ;1596 ці 1597, Жамойць — 11 верасня 1670, Вільня) — філосаф, тэолаг, літаратар, музыказнаўца і педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і жамойцкага каморніка Юрыя (Ежы) Лаўксміна. Пасля сканчэння класа паэтыкі ўступіў у Таварыства Ісуса 31 ліпеня 1616 г. у Вільні. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце, на працягу года вывучаў рыторыку і авалодваў педагагічным майстэрствам (1618—1619) у настаўніцкай семінарыі, што дзейнічала пры Полацкім езуіцкім калегіуме. Валенцій Кёльнскі, кіраўнік педагагічных штудый у Полацку, зрабіў значны ўплыў на фарміраванне інтарэсаў ЛаўксмінаKrólikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 97.. (У літаратуры і Інтэрнэт-крыніцах таксама часам пазначаецца, што ў 1618—1619 гг. Лаўксмін вывучаў рыторыку ў Пултускім калегіумеhttps://lt.wikipedia.org/wiki/%C5%BDygimantas_Liauksminas). Са звычайным для езуіцкай адукацыйнай сістэмы трохгадовым перапынкам на ўласную педагагічную практыку (выкладаў сінтаксіс, паэтыку і рыторыкуhttps://en.wikipedia.org/wiki/%C5%BDygimantas_Liauksminas) вывучаў філасофію (1619—1622) і тэалогію (1625—1629) у Віленскай акадэмііTrilupaitienė, J. Trylogia chorału gregoriańskiego Zygmunta Lauxmina / J. Trilupaitienė // Sigismundus Lauxmin (1596—1670). Ars et praxis musica, Graduale pro exercitatione studentium, Antiphonale ad psalmos / Ed. Jūratė Trilupaitienė. — Warszawa : Wydawnictwo Naukowe Sub Lupa, 2016. — s. V..

З 1631 па 1635 гг. выкладаў рыторыку ў Полацкім і Нясвіжскім езуіцкіх калегіумах. Прафесар філасофіі (1635—1638) і тэалогіі (1638—1642) Віленскай акадэміі. Доктар тэалогіі (1642). З 1642 па 1644 гг. выкладаў філасофію ў калегіуме ў Браневе. Рэктар езуіцкіх калегіумаў: у Плоцку (1644—1647), Полацку (1650—1655), Крожах (1661—1665). У якасці віцэ-рэктара ўзначальваў Віленскую акадэмію (1655—1657)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996., быў таксама яе падканцлерам (1665—1670). Займаў пасаду віцэ-правінцыяла Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1645—1646), а таксама выязджаў у Рым для ўдзелу ў Х і ХІ Генеральных кангрэгацыях, якія збіраліся для абрання генерала ордэна (1652 і 1661).

Творчасць Ж. Лаўксмін займаўся грэчаскай мовай, тэорыяй літаратуры, маральнай філасофіяй, музычнай i літаратурнай творчасцю. Аўтар першых у ВКЛ падручнікаў па грэчаскай мове (Epitome instutionum linguae graecae, Вільня, 1655), музыцы і рыторыцы. У філасофскай i літаратурнай дзейнасці арыентаваўся на некаторыя ідэалы, уласцівыя гуманізму паўночнага Адраджэння.

Самая вядомая праца Ж. Лаўксміна — «Практычнае красамоўства, або Правілы рытарычнага мастацтва…» (Praxis oratoriasive praecepta artis rhetoricae, Бранева, 1648), якая ў XVII—XVIII ст. выкарыстоўвалася як падручнік рыторыкі. Яна два разы выдавалася ў Рэчы Паспалітай і чатырнаццаць разоў па-за яе межамі: у Мюнхене (1656 і 1658), Франкфурце-на-Майне (1665, 1666, 1675 і 1682), Кёльне (1680, 1705, 1707, 1717), Вюрцбургу (1690), Празе (1710), Вене (1720) і Кошыцы (1732)Trilupaitienė, J. Trylogia chorału gregoriańskiego Zygmunta Lauxmina / J. Trilupaitienė // Sigismundus Lauxmin (1596—1670). Ars et praxis musica, Graduale pro exercitatione studentium, Antiphonale ad psalmos / Ed. Jūratė Trilupaitienė. — Warszawa : Wydawnictwo Naukowe Sub Lupa, 2016. s. VI..

Узорам для напісання «Практычнага красамоўства» быў падручнік Кіпрыяна Саарэса «Аб мастацтве рыторыкі, заснаванай на выкладанні рытарычных тэорый Арыстоцеля, Цыцэрона i Квінтыліяна». Але Лаўксмін прапанаваў прынцыпова новыя структуру i методыку курса рыторыкі. Каб узмацніць значэнне практычнага боку справы, ён увёў вялікі эмпірычны матэрыял, самастойна распрацаваныя практыкаванні, якія заканчвалі кожную главу пад назвай «Практыка тэорыі», i ўзоры прамоў, напісаных у трох асноўных родах красамоўства: дарадчым, судовым i ўрачыстым. Прамовы Лаўксміна адрозніваюцца ад падобных твораў аратараў эпохі барока Яна Рывоцкага, Казіміра Каяловіча i інш. натуральнасцю стылю, змястоўнай глыбінёй прамовы, чысцінёй мовы. Ён прапанаваў арыгінальную распрацоўку некаторых тэарэтычных праблем неалацінскай літаратуры. У кнізе шырока выкарыстаны творы антычных аўтараў — Арыстоцеля, Вергілія, Гарацыя i інш. У адрозненне ад Саарэса, які абмяжоўваўся выкладаннем толькі рытарычнай тэорыі, Лаўксмін уключыў у кнігу матэрыял «навукі аб доказе» — логікі, што было выклікана яго перакананнем пра цесную сувязь гэтых навук. Асноўнай сферай распаўсюджання «Практычнага красамоўства…» была класічная адукацыя, i гэта кніга доўга служыла ўзорам новалацінскай творчасці. Падручнік страціў сваю папулярнасць толькі ў канцы XVIII ст., калі з’явілася новая сістэма адукацыі i ўзніклі новыя школы філолагаў-класікаў.

Дадатак да «Практычнага красамоўства…» — «Сутнасць дыялектыкі…» (Medulla dialectica) — ўяўляў сабой кампедыум асноўных пытанняў фармальнай логікі i філасофіі мовы, распрацаваных познасхаластычнымі філосафамі Таледа, Фансекам i інш. на аснове лагічных тэорый Арыстоцеля. Таксама Лаўксмін — аўтар шэрагу багаслоўскіх прац Demonstratio Catholicae Ecclesiae (Вільня, першае выданне — 1643) і Theologia ecclesiastica (Вільня, першае выданне — 1665, другое — 1675). У рукапісах захаваліся невыданныя багаслоўскія трактаты: Tractatus de Deo Uno і Tractatus theologicae de jure et justitia. Падрыхтаваў для святароў цыкл катэхізічных прамоў, якія павінны былі прамаўляць вернікам. З пяці запланаваных частак выдадзена толькі першая пад назвай «Тэалогія прапаведнікаў» (Theologia ecclesiastica, Вільня, 1675)Чарнышова, Л. А. Лаўксмін Сігізмунд / Л. А. Чарнышова // Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоўскі і інш.; Маст. У. М. Жук.— Мінск: БелЭн, 2001. — С. 255—256.

Выдаў першую ў краіне грунтоўную працу па музыцы ў трох частках: Ars et praxis musicae in usum studiosae iuventutis in collegiis Societatis Jesu (1669 і 1693), Graduale pro exercitatione studentium (1693, 1742), Antiphonale ad psalmos, iuxta ritum S. Romanae Ecclesiae, decantandos, necessarium (1694, 1742). Ars et praxis musicae («Мастацтва і практыка музыкі») выкарыстоўвалася на занятках многіх езуіцкіх калегіумаў, а таксама ў Віленскай акадэміі.

Літаратура Пазднякоў, В. Лаўксмін (Ляўксмін, Лаўксман) Зыгмунт / В. Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2 : Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гла. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — С. 185. Чарнышова, Л. А. Лаўксмін Сігізмунд / Л. А. Чарнышова // Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоўскі і інш.; Маст. У. М. Жук.— Мінск: БелЭн, 2001. — С. 255—256. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s. Sigismundus Lauxmin (1596—1670). Ars et praxis musica, Graduale pro exercitatione studentium, Antiphonale ad psalmos / Ed. Jūratė Trilupaitienė. — Warszawa : Wydawnictwo Naukowe Sub Lupa, 2016. — 234 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума