Не́вельскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Невель.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучаны вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна Вулькаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хойна, сельсавет перайменаваны ў Хойнаўскі, вёска Перахрэсце перададзена ў склад Дубайскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе