Міхал Кезгайлавіч (? — ) — літоўскі баярын, сын Кезгайлы. Канцлер вялікі літоўскі (з 1446), адначасова намеснік смаленскі (1450—1458) і ваявода віленскі (з 1459).

Біяграфія З літоўскага баярскага роду Кезгайлаў герба «Задора». Сын кашталяна віленскага Кезгайлы Валімонтавіча. Брат Яна і Дабяслава.

Быў прыбліжаным вялікага князя Казіміра, у часы яго адсутнасці кіраваў дзяржаўнымі справамі.

Ад вялікага князя Казіміра Ягелончыка атрымаў частку Лукомльскай воласці (пазнейшы маёнтак Халопенічы), Дварэц і Ельню ў Новагародскім павеце, Бакштанскую воласць (пазнейшыя Дукора і Смілавічы) у Менскім павеце, у 1465 — Любчу, а таксама Ракаў з складу Заслаўскага княства.

Выступаў супраць Фларэнційскай уніі, хоць і быў каталікомSpieralski Z. Michał Kieżgajło // Polski Słownik Biograficzny. T. XII. — Wrocław-Warszawa-Kraków, 1966—1967. S. 446.. Фундаваў родавую Кезгайлаўскую капліцу Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Віленскай кафедрыSemkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6. Nr 11—12. 1913.. Не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы

Літаратура

Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.

Катэгорыя:Ваяводы віленскія Катэгорыя:Баяры літоўскія Міхал Кезгайлавіч Катэгорыя:Канцлеры вялікія літоўскія Катэгорыя:Намеснікі смаленскія