Хайле Селасіе I (у перакладзе з амхарскай — моц Троіцы) (23 ліпеня 1892 — 27 жніўня 1975), да каранацыі — рас Тэфэры Мэканін, апошні імператар Эфіопіі (2 красавіка 1930 — 12 верасня 1974). Паходзіў з легендарнай дынастыі патомкаў цара Саламона. Узначальваў барацьбу супраць італьянскіх захопнікаў у час італа-эфіопскай вайны 1935-36. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1963 Арганізацыі афрыканскага адзінства. Лічыўся адным з багацейшых людзей свету. У верасні 1974 звергнуты рэвалюцыйнымі ваеннымі. У жніўні 1975 забіты (задушаны вайскоўцамі арміі Менгісту Хайле Марыяма).

Дзеці

сыны: Асфа Уосэн, Мэсфін Мэканын, Сахле Сыласе дочкі: Раманэ Уорк, Тэнанье Уорк, Цэгае, Зенебэ Уорк

Спасылкі

Катэгорыя:Растафары Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Абагаўлёныя манархі Катэгорыя:Фельдмаршалы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Задушаныя Катэгорыя:Імператары эфіопскія