Арэ́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Арэхава.
Геаграфія Сельсавет знаходзіўся на поўдні раёна. Межаваў з Олтушскім сельсаветам на поўначы і Хаціслаўскім сельсаветам на паўночным усходзе, на поўдні — з Ковельскім раёнам Валынскай вобласці Украіны.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Брэсцкім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў. 10 кастрычніка 2025 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Олтушскага сельсавета.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Арэхава, вёскі Добрае, Дрочава, Зеляніца, Перавісь, Перавое.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1067 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,2 % — беларусы, 6,3 % — украінцы, 1,2 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 767 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Маларыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2025 годзе