Ірына Хадарэнка, сапр. Шумская (; нар. , ) — беларуская паэтэса, перакладчык, публіцыст, культуролаг, грамадскі дзеяч.
Біяграфічныя звесткі Мае музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла БДЭУ (1997), потым аспірантуру (2000) і дактарантуру (2014) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2000 да 2016 гг. працавала выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; мае званне прафесара. У 2002 паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя культуры». Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Навучалася ў Гарвардскім універсітэце. У 2016 годзе пераехала ў Нью-Ёрк. Узначальвае Беларускую Асветніцкую Лігу Амерыкі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2000), Беларускага ПЭН-цэнтра (з 2011). Стыпендыятка праграмы «Gaude Polonia» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010).
Творчасць З 1989 года рэгулярна выступае ў рэспубліканскім друку. Перакладае з польскай і рускай мовы. З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у навуковых і перыядычных айчынных выданнях, таксама друкавалася ў «Беларускім дайджэсце», альманаху "Беларус" (ЗША) і літаратурна-аналітычным часопісе «Сакавік» (Канада)Ірына Хадарэнка. Краіна Квазі // Сакавік.
Яе творы былі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, англійскую, нямецкую мовыСаюз беларускіх пісьменнікаў: Шумская Ірына Міхайлаўна Lyrikline.org: Iryna Khadarenka.
Бібліяграфія «Лабірынты душы» («Першацвет», 1996) — кніга паэзіі; «Чорная ружа» («Мастацкая літаратура», 1998) — кніга паэзіі; «Танцы на шкле», («Белы вецер», 1999) — кніга паэзіі і прозы; «Свядомаграфія» («Кнігазбор», 2012) — кніга паэзіі; «Музыкальное творчество как социокультурное явление» (БНТУ, 2002) — манаграфія; «Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння» («Медысонт», 2011) — манаграфія; «Мечыслаў Карловіч. Забыты беларускі геній» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданне; «Ян Чачот. Руплівы філамат» («Харвест», 2013) — навукова-папулярнае выданне; «Ян Баршчэўскі. Збіральнік народных легенд і паданняў» («Харвест», 2015) — навукова-папулярнае выданне; «Шедевры нашей старины» («Харвест», 2014) — навукова-папулярнае выданне; «Distinctive Belarus. On the Roads of Dukes, Magnates, and Poets» (Belarusian History & Culture Institute, 2015) — навукова-папулярнае выданне.
Літаратура Анталогія маладога верша. — Мн.: Ураджай, 2001. — 351 с.
Водгукі Галіна Булыка. Каардынаты лабірынту Анатоль Вярцінскі. Ткаць са слоў габелен таямнічы… Казімір Камейша. «Дарыць людзям душу». Прадмова да кнігі Ірыны Хадарэнка «Чорная ружа» Кароткі водгук Алеся Аркуша аб творчасці Ірыны Хадарэнка Арнольд Макмілін / Пісьменства ў халодным клімаце. Беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён: Ірына Хадарэнка. — Беласток: Ортдрук Таццяна Будовіч. Расшыфраваць Свядомаграфію // Літаратурная Беларусь Эдуард Дубянецкі. Дзе свядомасць дыктуе радкі // Верасень
Спасылкі Творы Ірыны Хадарэнка ў беларускай Інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат» Вершы Ірыны Хадарэнка на нацыянальным паэтычным партале Інтэрв'ю Ірыны Хадарэнка // Радыё Свабода Ірына Хадарэнка: Свабоду немагчыма імітаваць // сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў Беларускія пісьменнікі: вяртанне ў казку. Інтэрв'ю з Ірынай Хадарэнка // сайт грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Беларускія пісьменнікі прымерылі на сябе вобразы міфалагічных істот. Аўтарскі праект Ірыны Хадарэнка // Информационный портал TUT.BY Літаратура ў тварах // газета «Звязда» Самабытная Беларусь адкрывае свае таямніцы // газета «Народная воля» Жывое беларускае слова ў заакiянскай прасторы. Творчая сустрэча з Ірынай Хадарэнка ў Нью-Йорку // сайт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Верш «Спеў раз'ятранага сэрца» чытаюць Ірына Хадарэнка і Эрыка Шрайнэр // Беларуска-амерыканскі відэапраект «Галасы свабоды».
Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі