Анатоль Іванавіч Грыгор’еў (;  — ) — савецкі і расійскі вучоны, фізіёлаг, спецыяліст па касмічнай медыцыне, акадэмік РАН (1997, член-карэспандэнт АН СССР), віцэ-прэзідэнт РАН (2007—2017), акадэмік РАМН (1993, член-карэспандэнт АМН СССР).

Біяграфія Нарадзіўся 23 сакавіка 1943 года.

У 1966 годзе скончыў Другі Маскоўскі ордэна Леніна дзяржаўны медыцынскі інстытут імя Пірагова. Доктар медыцынскіх навук (1980), прафесар (1986), прафесар МДУ.

У 1988—2008 гадах дырэктар Інстытута медыка-біялагічных праблем Расійскай акадэміі навук.

Памёр 11 лютага 2023 годаУмер научный руководитель Института медико-биологических проблем РАН Григорьев.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1989); заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (1996); дзяржаўныя прэміі Расійскай Федэрацыі (2001, 2013).

Спасылкі Інстытут медыка-біялагічных праблем Расійскай Акадэміі навук

Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Расіі Катэгорыя:Постаці касмічнай медыцыны Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты РАН Катэгорыя:Акадэмікі РАН і яе папярэднікаў Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Акадэмікі РАМН Катэгорыя:Прафесары МДУ Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Выпускнікі РДМУ Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ