Мядзе́невіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Стайкі.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Мядзеневічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Вольнаўскага сельсавета перададзена вёска СтайкіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёнаМЯДЗЕНЕВІЧЫ // С. 64. 21 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета са Сталовіцкага сельсавета перададзена вёска АрабаўшчынаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мядзеневіцкага сельсавета было 10 населеных пунктаў. 27 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Арабаўшчына. 19 мая 1986 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага пассавета і Крошынскага сельсавета.

19 студзеня 1987 года Мядзеневіцкі сельсавет адноўлены з цэнтрам у вёсцы Стайкі. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны і ўсе населеныя пункты — Завоссе, Круглікі, Мелехавічы, Міхнаўшчына, Мядзеневічы, Новыя Войкавічы, Стайкі, Старыя Войкавічы былі далучаны да Сталовіцкага сельсавета.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 92,1 % — беларусы, 5,2 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1986 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе