Бугенві́льскі жолаб () — глыбакаводны акіянічны жолаб у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна.
Знаходзіцца каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа вострава Бугенвіль (Саламонавы астравы). Даўжыня жолаба 330Бугенвильский жёлоб // Большая российская энциклопедия (каля 500) км, сярэдняя шырыня 39 (46) км, глыбіня да 9103 (9140) м. У паўночна-заходняй частцы Бугенвільскі жолаб злучаецца з Новабрытанскім жолабам.
Да Бугенвільскага жолаба прымеркавана зона пагружэння (субдукцыі) кары Саламонава мора і паўночнай часткі Каралавага мора пад дугу Саламонавых астравоў.
Літаратура — С. 305.
Спасылкі Бугенвильский жёлоб // Большая российская энциклопедия
Катэгорыя:Ціхі акіян Катэгорыя:Акіянічныя ўпадзіны