Сюзанна Кларк (; нар. 1 лістапада 1959) — брытанская пісьменніца, найбольш вядомая сваім дэбютным раманам «Джонатан Стрэндж і містар Норэл», які прысвечаны казачнай альтэрнатыўнай гісторыі Англіі перыяду рэгентства.

Біяграфія

Сюзанна Кларк нарадзілася ў Нотынгеме ў сям’і метадысцкага святара. Скончыла Оксфардскі універсітэт (1981). У пачатку 1990-х два гады выкладала англійскую мову ў Турыне (Італія) і Більбаа (Іспанія). З 1993 г. жыве ў Кембрыджы.

Кнігі

«Джонатан Стрэндж і містар Норэл» (2004) «Ледзі з Грэйс-Адзьё і іншыя апавяданні» (2006)

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменніцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі