ААТ «Пінскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1939 года ў Пінску (Брэсцкая вобласць).
На 2019 год ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 фірмавых крамаў «Пікант» у 4 гарадах Брэсцкай вобласці: 5 у Пінску і па адной у Брэсце, Століне і Іванаве. Замежныя прадстаўніцтвы мясакамбінату працавалі ў 4 гарадах Расіі: Краснадары, Маскве, Сочы (Краснадарскі край) і Туле. «Пінскі мясакамбінат» выпускаў вырабы пад таварным знакам «Пікант»: паўтушкі куранятаў, вяндліну і рулеты з кураціны; альбумін і варэнікі, эндакрынна-ферментную сыравіну; вэнджаніну з ялавічыны, а таксама вэнджаную свіную бужаніну, бекон, галяшку, грудзінку, карбанады, каркоўку, кумпякі, паляндвіцу, рулькі, свіныя рэбры, філе і шчыкавіну; паўфабрыкаты з ялавічыннай пячонкі, а таксама свіныя катлеты, пельмені, сала, стэйкі, фарш, шашлык і шпік; сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы з ялавічыны, а таксама сыравяленую каўбасу з каніны; варана-вэнджаныя (у тым ліку салямі), сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы са свініны, свіныя языкі з гароднінай і флячкі; свіное жэле, зэльц, паштэт, сальцісон, крывяную (кішка) і ліверную каўбасы; сасіскі з кураціны і сардэлькі з ялавічыны, а таксама свіныя сардэлькі, сасіскі і шпікачыкі; паўвэнджаную каўбасу з ялавічыны, а таксама са свініны; вараную каўбасу з кураціны, а таксама са свініны; жывёльны топлены тлушч і тлушч-сырэц.
Гісторыя У верасні 1939 года стварылі Пінскі мясакамбінат. У 1995 годзе пабудавалі новы мясатлушчавы корпус, што павялічыла магутнасць з 15 да 60 тонаў. У 1999 годзе перабудавалі аміячную кампрэсарную і станцыю адваротнага водазабеспячэння, што палепшыла захоўванне мяса і вырабаў.
У 2005 годзе да Пінскага мясакамбіната далучылі саўгас «XXІV партз’езд» у вёсцы Жыдча (Пінскі раён), які стаў філіяй «Невель». Плошча ўгоддзяў сельскай гаспадаркі складала 4089 гектараў. Да 2013 года для філіяла «Невель» набылі каля 140 прычэпаў і адзінак тэхнікі, у тым ліку трактары «Беларус» і камбайны. Статак вырас амаль утрая да больш як 3500 галоваў буйнога рагатага быдла. Таксама налічвалася 140 коней палескай пароды. У 2012 годзе філіял «Невель» выпусціла звыш 700 тонаў мяса. У 2013 годзе ў Жыдчы адчынілі жывёлагадоўчую ферму на 720 кароў з цялятнікам на 400 галоваў і санпрапускніком. На верасень 2013 года ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 уласных крамаў «Пікант» у Пінску, Століне і Іванаве. Сярэдні ўзрост 1000 супрацоўнікаў складаў каля 40 гадоў. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пагатоў звыш 30 % супрацоўнікаў камбіната былі выпускнікамі Пінскага аграрнага тэхналагічнага каледжа.
Спасылкі
Партнёрам
Катэгорыя:Прадпрыемствы Пінска Катэгорыя:1939 год у Беларусі Катэгорыя:Брэстмясамалпрам Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі