Стрэчанская царква — колішняя праваслаўная царква ў Віцебску. Размяшчалася ў Задзвінскай слабадзе.
У 2000 годзе ў паўднёвай частцы слабады І. А. Цішкіным праведзены архітэктурна-археалагічныя работы пры рэстаўрацыі памяшканняў саляных складоў канца XVIII стагоддзя і выяўлены каменныя фундаменты храма XVI—XVIII стст., якія атаясамліваюцца з царквою Стрэчання. У 2002 годзе В. М. Ляўко працягнуты работы па назіранні за рэстаўрацыяй складоў і знойдзены рэшткі прыцаркоўных могілак, што існавалі на працягу дзейнасці царквы. Пахаванні былі выяўлены пад падлогай і брукоўкай унутры памяшканняў і змяшчалі рэшткі драўляных дамавін. Пахаванні ўтвараюць 2 стратыграфічныя гарызонты. Ніжні залягаў у мацерыку і адносіўся да часу пабудовы на месцы размяшчэння саляных складоў царквы Стрэчання Хрыстова; тут выяўлены пахаванні жанчыны і дзіцяці, прычым у жаночым сабраны рэшткі тканіны з арнаментам у выглядзе ціснення. Усе памерлыя арыентаваны галавой на захад. Пахаванні датуюцца канцом XVI — пачаткам XVIII ст.
Стылістычна адносілася да готыка-рэнесансавых тыпаў храма, якія распаўсюдзіліся на Беларусі з другой паловы XVI ст. Агульная даўжыня царквы 18 метраў, шырыня 12. Па атрыманых матэр’ялах з раскопак (фрагменты кафлі з раслінным і гербавым сюжэтамі) можна меркаваць, што храм быў пабудаваны ў першай палове XVI ст. Хутчэй за ўсё, ён быў моцна пашкоджаны пад час 3-месяцовай войскамі ваяводы ў 1654 годзе.
Паводле даследаванняў гісторыка Л. Хмяльніцкай, царква праіснавала ў напаўразбураным стане да канца XVIII ст. Рэшткі храма расійскія ўлады выкупілі ў гарадскога магістрата ў 1773 годзе за 200 руб. для падрыхтоўкі месца пад будаўніцтва «правіянтскіх магазейнаў». 2000 цаглін пасля разборкі наземных рэшткаў царквы пайшло на будаўніцтва саміх складоў, аднапавярховы корпус якіх і быў пастаўлены на гэтым месцы ў 1774 г.
Літаратура
Катэгорыя:XVI стагоддзе ў Віцебску Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Зніклі ў 1774 годзе Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Віцебска