Далё́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Далёкія.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мілашкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Богінскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасавана вёска Феліксава (злілася з вёскай Богіна)Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. 26 сакавіка 1973 года скасаваны хутары Кукцішкі і ЯдвігаваРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 57 населеных пунктаў. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Казянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Вусце, Коўшанкі, Стаўрова і Чэрніца), а ў склад Відзаўскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Абалікшты, Белевічы, Вайнюнцы, Дварчына, Заборнікі, Мацэлішкі, Місянцы, Мурмішкі, Разалінова, Шалакундзі, Юцішкі, хутары Балундзішкі і Наруці)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1104 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 63,6 % — беларусы, 26,1 % — палякі, 9,6 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 811 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Відзаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе