Бёрнсава вячэра () — традыцыйнае святкаванне дня нараджэння паэта Роберта Бёрнса ў Шатландыі і ў шатландскай дыяспары па ўсім свеце. Адзначаецца ўласна 25 студзеня ці ў блізкія да гэтай даты дні. Асноўная страва святкавання — хагіс, падача якога суправаджаецца чытаннем Бёрнсавай «Оды да хагіса».

Катэгорыя:Роберт Бёрнс Катэгорыя:Культура Шатландыі Катэгорыя:Святы паводле алфавіта Катэгорыя:Святы 25 студзеня