Айдар — карта Луганскай вобласці — рака, якая цячэ па тэрыторыі Белгародскай вобласці Расіі і Луганскай вобласці Украіны, левы прыток Северскага Данца. Плошча басейна 7420 км². Расход вады — 15,4 м³/с. Ухіл 0,34 м/км.

Бярэ пачатак на паўднёвых схілах Сярэдне-Рускага ўзвышшы ля сяла Новааляксандраўка Ровеньскага раёна Белгародскай вобласці, упадае ў Северскі Данец за 344 км ад яго вытока. Верхняе цячэнне зарэгулявана Новааляксандраўскім вадасховішчам (плошча 72 га, аб’ём вады 2,32 млн м³).

Працягласць ракі — 264 км, у тым ліку ў межах Белгародскай вобласці — 65 км. У Белгародскай вобласці на Айдары знаходзяцца населеныя пункты: хутар Клінава, хутар Азёрны, сяло Нагольнае і сяло Айдар Айдарскага сельскага паселішча. Найбуйнейшы населены пунк на рацэ — горад Старабільск.

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Белгародскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Луганскай вобласці Катэгорыя:Басейн Дона