Сечанае срэбра — фрагменты выразаных і сагнутых сярэбраных прадметаў, апрацаваных у зліткі альбо для зручнасці пераноскі да плаўлення для паўторнага выкарыстання, або проста для выкарыстання ў якасці валюты па вазе.
Выкарыстанне
Распаўсюджвалася сярод скандынаваў або варагаў, у выніку іх набеаў і гандлю. Сечанае срэбра таксама выкарыстоўвалася рымлянамі ў іх адносінах з пікцкімі плямёнамі. Назва рубля — асноўнай адзінкі сучаснай расійскай валюты, з’яўляецца вытворнай ад дзеяслова , што азначае «секчы». Прыклад адпаведнай весавой шкалы вікінгаў з вагамі быў знойдзены на востраве . Сечанае срэбра магло рабіцца з выкарыстаннем срэбнага посуду, рымскага або візантыйскага царкоўнага начыння і іншых сярэбраных прадметаў, такіх як рэлікварыі або абклады для кніг і ювелірных вырабаў з розных абласцей. Скарбы, як правіла, уключаюць сумесь сечанага срэбра, манет, зліткаў і цэлыя дробныя кавалачкі ювелірных вырабаў.
Скарбы з сечанага срэбра таксама добра вядомыя ў да- і пасляманетнай антычнасці ў еўрапейскіх і блізкаўсходніх умовах. Цысіярданскі корпус (каля 1200—586 да н.э.) — найбуйнейшая вызначаная канцэнтрацыя даманетных скарбаў з сечанага срэбра, пацверджвае фінікійскія і больш шырокія блізкаўсходнія карані развіцця і распаўсюджвання першых срэбных манет у грэчаскім свеце і заходняй традыцыі.
Паўсюднае ўкараненне грэчаскіх срэбных манет з 480 г. да н.э. развівалася спачатку праз кааперацыйныя сувязі паміж грэкамі і фінікійцамі, затым часткова як канкурэнтны, культурна кансалідаваны адказ на ранейшую фінікійскую экспансію і дамінаванне ў срэбным гандлі, які праводзіўся з сечаным срэбрам. У межах Цысіярданскага корпусаАзначэнне, якое выкарыстоўваецца навукоўцамі для назвы сукупнасці знаходак скарбаў з сечаным срэбрам у Цысіарданіі ў Паўднёвай Фінікіі, якая лічылася ў старажытнасці тэрыторыяй племені з народаў мора, звязаных з Сардзініяй. Томпсан, у яе аналізе кавалкаў сечанага срэбра, звязвае гэта тэкставае пасведчанне з ізатопнымі адносінамі свінцу, у якіх рудныя сігнатуры адпавядаюць сардзінскім рудам. Гэта першы прызнаны рэчавы доказ, які злучае два рэгіёны ў гэты крытычны перыядChristine M. Thompson 2011: 'Silver in the age of iron: an overview', in C. Giardino (ed.) Archeometallurgia: dalla conoscenza alla fruizione. Atti del convegno Cavallino, Lecce, 22-25/05/2006 Bari: Edipuglia. 121-32.. Гэтыя ж запасы сечанага срэбра сталі першым прызнаным доказам паходжання далёка ідучых кантактаў паміж Еўропай і Азіяй, звязаных з дагістарычным абаротам металаўBalmuth, M.S. and Thompson, C.M. 2000, 'Hacksilber: recent approaches to the study of hoards of uncoined silver', in B. Klengel and B. Weisser (eds) Acts of the XIIth International Numismatic Congress, 9-13th September, Berlin, 1997 = XII. Internationaler Numismatischer Kongress, Akten Berlin. 159-69..
Скарбы сечанага срэбра
Скарб IV або V стагоддя ў (Трэпрэйнскі скарб) уключае чатыры срэбныя манеты и больш за 53 фунтыКаля 24 кг. нарэзанага познерымскага посуду, большасць якога вельмі высокай якасці. Невядома, ці былі гэтыя рэчы пераданы рымлянамі пікцкім насельнікам месца, ці гэта аб’екты іх набегаў на Рымскую Брытанію. уключае больш за 617 срэбных манет і сечанае срэбра. Куэрдэльскі скарб уключае 8,600 прадметаў, срэбныя манеты і сечанае срэбра. , самы вялікі срэбны скарб у Шатландыі, уключае больш за 100 прадметаў, у тым ліку ўпрыгажэнняў, некалькі манет і разрозненае сечанае срэбра. Скарб, які датуецца 950—970 гадамі, был знойдзены ў заліве , Сэндвік, Оркні, у 1858 годзе. Асноўная частка — гэта эпохі вікінгаў, але асобны скарб, які быў знойдзены вельмі блізка, уключаў шмат кавалкаў сечанага срэбра. «Паўднёва-фінікійскія» скарбы сечанага срэбра ў Цысіярданскім корпусе былі знойдзены ў Эйн-Хафез, , і Ака
Спасылкі
James Graham-Campbell: The Viking-age silver and gold hoards of Scandinavian character from Scotland M. Bogucki: Reasons for hiding Viking Age hack silver hoards Hacksilver in the database of the National Museums of Scotland Hacksilver in the database of the British Museum Hacksilber Project
Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Грашовыя адзінкі паводле алфавіта Катэгорыя:Вырабы з серабра