Начка Гінвілавіч, Нач, Онач, Аначка у хросце Пётр (зг. 1413—1455) — літоўскі баярын, сын троцкага намесніка Гінвіла. Староста берасцейскі (з 1433), кашталян троцкі (1452—1455). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Даліва».
Паводле Длугаша, па смерці Жыгімонта Кейстутавіча ў 1440 годзе, Начка, тым часам староста берасцейскі, быў прыхільнікам укняжання Жыгімонтава сына Міхала і спрабаваў супраціўляцца новаму вялікаму князю Казіміру Ягелончыку. Нягледзячы на гэта, не згубіў пры Казіміры ўраду, а ў 1449 годзе атрымаў ад яго новыя наданні.
Меў сыноў Андрэйку, Міхала і Якуба Начовічаў.
Родзічам Начкі быў, імаверна, і Пётр Лелюш.
Крыніцы
Літаратура Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413. Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926—1927. T. 8.
Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Старосты берасцейскія