Фрыдрых (Фрыц) Лабанд (; — ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Кар’ера Гуляў у складзе заходнегерманскай зборнай, якая ў 1954 годзе выйграла тытул чэмпіёна свету, за зборную згуляў 4 матчы. На клубным узроўні выступаў за каманды «Анкер Вісмар», «Гамбург» і «Вердэр».
На поле выконваў функцыі правага абаронцы, адрозніваўся атлетызмам і магутнасцю. Першы матч за нацыянальную зборную правёў за два месяцы да чэмпіянату свету 1954 года. Непасрэдна падчас чэмпіянату свету выходзіў на поле ў трох матчах, у паўфінальнай і фінальнай гульнях удзелу не прымаў, трэнер зборнай Зеп Хербергер палічыў за лепшае выставіць на гэтыя гульні Ёзэфа Позіпаля.
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вердэр Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Анкер Вісмар Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1954