До́цішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Доцішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чыжунскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чыжуны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Доцішкі, сельсавет перайменаваны ў Доцішскі сельсаветРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Наркуны, Рынкуны і ЯнушышкіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. 5 кастрычніка 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нацкага сельсавета з населенымі пунктамі Алякшышкі, Бялюнцы, Гатуўка, Гінэлі, Кудаюнцы, Міцканцы, Мяжанцы, Нача, Некрашунцы, Постаўкі, Пузелі, Сабалюнцы, Салапяцішкі, Сербінішкі, Смільгіні, Тальманты, ШаўрыРешение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2222 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 87,7 % — палякі, 8,0 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 1,2 % — літоўцы, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1576 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе