Дом па Камсамольскай вуліцы, 22 — будынак у гістарычным цэнтры Хоцімска. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Прыклад жыллёвай архітзктуры. У будынку размяшчаецца Раённы Дом рамёстваўРайонный Дом ремёсел .

Архітэктура Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. У дэкоры галоўнага фасада выкарыстаны фігурныя пілястры, руст, геаметрычны арнамент. Лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны дугападобнымі броўкамі і філёнгамі з разеткамі. Да бакавога фасада прылягае больш позняя драўляная прыбудова. Пры ўваходзе — тамбур, дзе знаходзіцца двухмаршавая лесвіца на другі паверх.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Хоцімска Катэгорыя:Славутасці Хоцімска