«Свіблава» () — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана ў аднайменным раёне (ПнУАА). Адкрыта 29 верасня 1978 года ў складзе ўчастка «ВДНГ» — «Мядзведкава». Калонная трохпралётная станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай.

Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць, уваход на станцыю ажыццяўляецца праз падземныя пераходы, якія маюць выхады на Снежную вуліцу, вуліцу Амундсена і праезд Русанава. Два падземныя вестыбюлі злучаны са станцыяй лесвіцамі.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта