Янік Нджэнг (; нар. , Яўндэ, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Камеруна.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мімбаман», дарослую кар’еру пачынаў у клубе «Канон». У 2008 годзе перайшоў у клуб «Беджая» з чэмпіянату Алжыра, з якім дайшоў да фіналу Кубка ўладальнікаў кубкаў Паўночнай Афрыкі, а ў 2011 годзе стаў срэбраным прызёрам хатняга чэпміянату. У ліпені 2011 года перайшоў у туніскі «Эсперанс», у складзе якога ў тым жа годзе выйграў афрыканскую Лігу чэмпіёнаў, а на наступны год дайшоў да фіналу. Пасля перамогу ў чэмпіянаце Туніса ў 2012 годзе адправіўся ў швейцарскі «Сьён», аднак праз паўгады вярнуўся ў «Эсперанс». У маі 2015 года атрымаў цяжкую траўму, з-за якой прапусціў 1,5 гады. У 2017 годзе гуляў у чэмпіянаце Малайзіі за клуб «Т-Цім», у 9 матчах забіў 4 галы.
У верасні 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Нёман» з Гродна"Неман" объявил о подписании камерунского форварда Ндженга, дзе спачатку выступаў у стартавым складзе, а пазней стаў выхадзіць на замену. Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе, у маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся на поле. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускую каманду"Неман" расстался с Н'Дженгом.
У жніўні 2019 года папоўніў склад кувейцкага клуба «Аль-Ярмук», дзе гуляў да мая 2020 года. Пазней вярнуўся ў Камерун, некаторы час выступаў за мясцовы клуб «Фартуна». У лютым 2021 года стаў іграком саудаўскага клуба «Аль-Халідж», пакінуў яго ў жніўні.
Міжнародная кар’ера У 2012—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Камеруна. У 2021 годзе зноў быў выкліканы ў зборную.
Дасягненні Чэмпіён Туніса (2): 2011/12, 2013/14 Бронзавы прызёр чэмпіянату Туніса: 2014/15 Срэбраны прызёр чэмпіянату Алжыра: 2010/11 Бронзавы прызёр чэмпіянату Алжыра: 2008/09 Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАФ: 2011
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі зборнай Камеруна па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Халідж Сейхат Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Ярмук Кувейт Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Т-Цім Катэгорыя:Ігракі ФК Эсперанс Туніс Катэгорыя:Ігракі ФК Сьён Катэгорыя:Ігракі ФК Беджая Катэгорыя:Ігракі ФК Канон Яўндэ