Сямён Давыдавіч Камінскі ( — ) — беларускі медык-афтальмолаг, наркам аховы здароўя БССР, член камісіі па стварэнні БДУСтарая фотография .
Біяграфія Нарадзіўся ў м. Барзна Чарнігаўскай губерні ў сям’і служачага. У 1889 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта.
Вольнапрактыкуючы ўрач-афтальмолаг у Мінску. У 1903 годзе заснаваў на ўласныя сродкі прыватную лячэбніцу на вочы. Прыватная лякарня С. Камінскага, якая была разлічана на 6 ложкаў, месцілася ў адным з дваровых флігеляў дома Гурвіча па Койданаўскай вуліцы. Адначасова працаваў у Мінскай яўрэйскай бальніцы.
У 1900—1905 гадах старшыня камісіі народных чытанняў пры Таварыстве мінскіх урачоў; член мінскага аддзела Рускага таварыства аховы народнага здароўя. Удзельнік рэвалюцыйных падзей 1905 года ў Мінску.
Арганізатар савецкай аховы здароўя ў рэспубліцы, узначальваў Мінскі губернскі аддзел аховы здароўя, рэарганізаваны ў Наркамздароўя. У 1920 годзе наркам аховы здароўя БССР, пасля загадчык Аддзела аховы здароўя Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ. У складаных умовах праводзіў супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, арганізаваў у 1920 годзе з’езд загадчыкаў павятовых аддзелаў аховы здароўя. 7 жніўня 1920 года атрымаў мандат упаўнаважанага па справах арганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Менску, курыраваў стварэнне медыцынскага факультэта, які быў адкрыты ў ліпені 1921 года.
Затым — прафесар, загадчык кафедры вочных хвароб медфака БДУ, потым — Мінскага медыцынскага інстытута; у 1935—1939 гадах — галоўны афтальмолаг БССР.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы прысвечаны праблеме барацьбы з трахомай. У 1924—1939 гадах старшыня камісіі па барацьбе з трахомай пры Наркамздароўя БССР.
У 1924 годзе быў ініцыятарам арганізацыі спецыяльных атрадаў па выяўленні і вывучэнні захворвання насельніцтва рэспублікі трахомай, аказання хворым спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. З дакладам «Трахома, ступень яе распаўсюджання ў Беларусі і меры барацьбы з ёй» выступіў у 1926 годзе на I Усерасійскім з’ездзе вочных урачоў. Па яго ініцыятыве ў 1929 годзе арганізавана трахаматозная лячэбніца ў Менску, а ў 1934 годзе створаны Навукова-даследчы трахоматозна-афтальмалагічны інстытут у Гомелі. Працаваў над праблемамі вочнага траўматызму, вывучаў прафесійныя захворванні вачэй.
Апублікаваў больш за 10 навуковых прац, у т.л. — у замежных выданнях. Аўтар падручніка «Трахома» (1931, 1935).
Літаратура Профессор С. Д. Каминский: [Некролог] // Вестник офтальмологии. — 1939. — Т. 15, вып. 2, № 8. — С. 111. Крючок Т. И. С. Д. Каминский: К 100-летию со дня рождения // Вестник офтальмологии. — 1964. — № 3. — С. 90-92.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Афтальмолагі Беларусі Катэгорыя:Афтальмолагі СССР Катэгорыя:Афтальмолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Народныя камісары аховы здароўя БССР Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ Катэгорыя:Члены Таварыства мінскіх урачоў