Гео́ргій Андрэ́евіч Марко́ўскі (, в. Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці) — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Беларусі ў 1985—1994 гадах.
Біяграфія Пасля заканчэння Пагосцкай школы ў 1954 годзе паступіў у Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. Па размеркаванню быў накіраваны на працу старэйшым майстарам ў Івацэвіцкі хімлясгасГеоргий Андреевич МАРКОВСКИЙ // Они руководили отраслью. У чэрвені 1960 года ён узначаліў Бранягорскае лясніцтва гэтага ж лясгаса, а ў снежні 1965 года быў прызначаны дырэктарам Столінскага лясгаса.
У жніўні 1971 года быў прызначаны начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва Столінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных і адначасова намеснікам старшыні выканкама, з чэрвеня 1975 па жнівень 1977 года — старшынёй Столінскага райвыканкама. Пасля заканчэння Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1979 годзе Г. А. Маркоўскі быў абраны першым сакратаром Столінскага райкама партыі. На гэтай пасадзе ён працаваў да ліпеня 1984 года, а пасля ўзначаліў упраўленне лясной гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама.
У чэрвені 1985 года Георгій Маркоўскі прызначаецца намеснікам міністра лясной гаспадаркі БССР, у верасні гэтага ж года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР — міністрам лясной гаспадаркі БССР.
Быў зняты з пасады 10 жніўня 1994 года.
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Спасылкі Георгий Андреевич МАРКОВСКИЙ // Они руководили отраслью.
Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі БССР Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Столінскага раёна Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ