Іван Яўграфавіч Савельеў (1866—1951) — штабс-капітан, ваенны інжынер Гродзенскай інжынернай дыстанцыіВ. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА).

Біяграфія Паходзіў з сям’і патомных дваран. Нарадзіўся ў Магілёве і вучыўся ў мясцовай мужчынскай гімназіі, а потым у Мікалаеўскім ваенна-інжынерным вучылішчы ў Пецярбургу.

Па заканчэнні вучылішча накіраваны ў горад Гродна, дзе з 1896 года прымаў удзел у будаўніцтве шэрагу ваенных аб’ектаў на тэрыторыі губерні: ваенных складоў, пакгаўзаў, казарма.

Творчасць thumb|250px|Пакроўская царква на фота пачатку 20 стагоддзя Між іншага з’яўляўся вытворцам работ пры будаўніцтве Свята-Пакроўскага храма-помнікаAрхитектор: Савельев Иван Евграфович // Православная архитектура Беларуси ў 1904—1907 гадах. Пасля завяршэння працы над храмам у Гродне, кіраваў узвядзеннем падобных жа цэркваў у Дзвінску і Сувалках.

Памёр 14 жніўня 1951 года.

Пісьменніцкая дзейнасць Выдаў брашуру «Войсковые гарнизонные церкви в г. Гродно и Сувалках»Савельев И. Е. Войсковые гарнизонные церкви в городах Гродно и Сувалках. — Гродно, 1907

Сям’я

ДзеціЧерепица В. Н. Преодоление времени, — C. 161—170Орловский Е. Ф. Гродненская старина. — С. 337—338.Кулагин А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі — С. 63:

Дачка Надзея (1904—1910), якая памерла ў дзяцінстве, пахавана, як і бацька, на Праваслаўных могілках у Гродне. Сын Уладзімір (?-1964) Дачка Лідзія

Адрасы У Гродне жылі ва ўласным драўляным доме па Сапёрнай вуліцы, дом не захаваўся.

Спасылкі Савельев, Иван Евграфович (1866—1951) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Ваенныя інжынеры Катэгорыя:Архітэктары Гродна