Юрый (Ежы, Георгі) Радзівіл (, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні — , Рым), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі (1579—1591) і кракаўскі (з 1591), кардынал (1583).

Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Мікалая, Альбрэхта, Станіслава.

Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575—1576). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм. Пры фармальным акце пераходу прысутнічаў Пётр Скарга.

Каад’ютар (памочнік-намеснік) біскупа Валерыяна Пратасевіча (1574—1579). З 1579 года біскуп віленскі, атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сродкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні.

У 1581 годзе падвергся вострай крытыцы з боку караля і вялікага князя Стэфана Баторыя за канфіскацыю і спаленне пратэстанскіх кніг Janusz Tazbir, Historia kościoła katolickiego w Polsce 1460–1795., Warszawa 1966, s.88..

У 1582—1584 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар.

Пасля смерці Стэфана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Юрыя Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 года — біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596—1597 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.

Спасылкі Jerzy Radziwiłł Біяграфія на сайце catholic-hierarchy.org Біяграфія на сайце mirandas

Юрый, 1556—1600 Катэгорыя:Біскупы кракаўскія Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Кардыналы Літвы Катэгорыя:Кардыналы Польшчы Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай