Раман Сямёнавіч Чабатаро́ў (—) — вучоны ў галіне паразіталогіі, доктар ветэрынарных навук (1944), акадэмік Акадэміі навук БССР (1961), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959), прафесар (1944).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Старынка (зараз ва Віцебскай вобласці Беларусі). У 1925 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў у Віцебскі ветэрынарны інстытутЯкубоўскі М. В., Двойнас Г. М. Раман Сямёнавіч Чабатароў (Да 90-годдзя з дня нараджэння), які скончыў у 1929 годзе. З 1930 г. ардынатар клінікі інвазійных хвароб, з 1930 г. асістэнт кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1932—1933 гг. Р. С. Чабатароў у Ленінградзе, праходзіць навучанне у Ваенна-медыцынскай акадэміі і Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У 1933—1935 гг. на пасадах асістэнта, загадчыка кафедрай паразіталогіі ў Арэнбургскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1935 годзе абіраецца на пасаду загадчыка кафедрай паразіталогіі і інвазійных хваробаў Кіеўскага ветэрынарнага інстытута, дзе працуе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 1937 гадзе ў Маскоўскім зоаветэрынарным інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Зімовае заклешчванне буйной рагатай жывёлы». У ліпені 1941 г. Р. С. Чабатароў прызначаны начальнікам добраахвотніцкага санітарнага атрада на Паўднёва-Заходнім фронце. У жніўні ён адкліканы з фронту. Прымаў удзел у эвакуацыі ў тыл Кіеўскага ветэрынарнага інстытута. У 1942 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па праблеме піраплазмозу коней у Казанскім універсітэце. У верасні 1944 г.прызначаны загадчыкам кафедрай паразіталогіі і інвазійных хвароб, пазней — намеснікам дырэктара Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута, у якім працаваў да 1944 года. Пасля вызвалення Кіева Р. С. Чабатароў узначальвае кафедру паразіталогіі і інвазійных хвароб, а потым на пасадах дырэктара і загадчыка кафедрай паразіталогіі Львоўскага ветэрынарнага інстытута. З 1949 года зноў у Кіеве, у Інстытуце заалогіі. З красавіка 1959 да 1968 года Р. С. Чабатароў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута, у якім працуе да 1976 г.
Навуковая і грамадская дзейнасць Р. С. Чабатарову належаць навуковы працы па біялогіі ўзбуджальнікаў і пераносчыкаў паразітозаў, гісторыі медыцынскай і ветэрынарнай паразіталогіі і інш. Прапанаваў сістэму мерапрыемстваў па барацьбе с паразітозамі сельскагаспадарчых жывёл і чалавека. Распрацаваў методыку вывучэння паразіталагічных сітуацый. З’яўляецца аўтарам больш за 160 друкаваных прац. Мае 2 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы.
Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённых Саветаў, быў членам Пленума секцыі жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, членам праўлення Усесаюзнага таварыства паразітолагаў пры Акадэміі навук СССР, старшынёй Беларускага аддзялення Усесаюзнага таварыства ветэрынарных работнікаў (УТВР).
Сярод апублікаваных прац вучонага: Паразітарныя захворванні буйной рагатай жывёлы і дробнай рагатай жывёлы. — Мн., 1932.; Пироплазмоз лошадей. — Киев, 1951.; Краткий паразитологический словарь / Р. С. Чеботарев, Ю. Б. Ратнер; под ред. Х. С. Горегляда. — Мн.: Сельхозиздат, 1962.; Справочник по ветеринарной и медицинской паразитологии. — Мн.: Наука и техника, 1971.; Борьба с паразитозами сельскохозяйственных животных. — Мн., 1972.; Очерки по истории медицинской и ветеринарной паразитологии / Р. С. Чеботарев; под ред. Х. С. Горегляда. — Мн.: Наука и техника, 1977.
Узнагароды Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ордэн «Знак Пашаны» Медаль ВДНГ СССР (1955)
Літаратура
Чабатароў Раман Сямёнавіч // — С. 306—307.
Спасылкі Акадэмік ЧАБАТАРОЎ Раман Сямёнавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Якубоўскі М. В., Двойнас Г. М. Раман Сямёнавіч Чабатароў (Да 90-годдзя з дня нараджэння) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Серыя аграрных навук. Чабатароў, Раман Сямёнавіч (доктар ветэрынарных навук; 1905—1981) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Якубовский М. В. РОМАН СЕМЕНОВИЧ ЧЕБОТАРЕВ (к 105-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, № 3, 2010. Серыя аграрных навук. История кафедры паразитологии и инвазионных болезней // Сайт УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Раман Сямёнавіч Чабатароў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР