Віталь Дзьякаў (нар. , ) — расійскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец краснадарскага футбола, у 2006 годзе перайшоў у моладзевую каманду маскоўскага «Лакаматыва». У 2007—2008 гадах выступаў у трэцім па рангу расійскім дывізіёне за «Сочы-04» і «Губкін». З 2009 года выступаў за дубль «Лакаматыва» і другую каманду, прыцягваўся да трэніровак з асноўным складам, але так і не дэбютаваў за яго. У снежні 2011 года адмовіўся падаўжаць кантракт з маскоўскім клубам і пакінуў «Лакаматыў».

У студзені 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Растовам». 27 красавіка 2011 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Церака» (1:1). Пазней разам з «Растовам» выйграў Кубак Расіі. 7 чэрвеня 2015 года аформіў хет-трык у стыкавым матчы супраць «Тосна» за месца ў Прэм’ер-лізе. З чэрвеня 2015 года трэніраваўся з маскоўскім «Дынама» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт. У чэрвені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Тамі», аднак праз паўгады пакінуў каманду, да канца сезона 2016/17 не з’яўляўся на полі. У ліпені 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Сівасспорам», аднак са студзеня 2018 года перастаў выхадзіць на поле, а ў жніўні 2018 года разарваў кантракт.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт беларускім клубам «Дынама» з МінскаРоссийский защитник Дьяков стал игроком минского "Динамо". Стаў адным з асноўных абаронцаў каманды. У чэрвені 2019 года пакінуў мінскі клубДьяков покинул минское "Динамо".

У лютым 2020 года быў заяўлены за маскоўскі «Спартак-2»«Спартак-2» внес в заявку Дьякова и Тигиева, дзе гуляў да чэрвеня«Спартак» объявил об уходе Шишкина, Дьякова и еще 7 игроков дубля и молодежки, а ў жніўні зноў быў заяўлены за каманду. У сакавіку 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам.

У чэрвені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера У 2012 годзе прыняў удзел у двух матчах другой зборнай Расіі.

Дасягненні Уладальнік Кубка Расіі: 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Сочы-04 Катэгорыя:Ігракі ФК Губкін Катэгорыя:Ігракі ФК Казанка Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Сівасспор Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак-2 Масква