Хацімодзі-ДНК (; ад яп. 八 «hachi» — восем і 文字 «moji» — літара) — дэзоксірыбануклеінавая кіслата (ДНК) з васьмю нуклеатыдамі, чатыры з якіх з'яўляюцца натуральнымі і чатыры — штучна сінтэзаванымі. Упершыню інфармацыя аб сінтэзе хацімодзі-ДНК з'явілася ў лютым 2019 года. Адкрыццё гэтага тыпу ДНК стала магчымым у выніку навуковых даследаванняў Фонду прыкладной малекулярнай эвалюцыі ЗША, які фінансуецца НАСА. Па будове і ўласцівасцях хацімодзі-ДНК падобная прыроднай ДНК і адрозніваецца колькасцю і тыпам пурынавых асноў.

Характарыстыка Для сінтэзу хацімодзі-ДНК было выкарыстана 4 азоцістыя асновы прыроднага паходжання — адэнін (А), гуанін (Г), цытазін (Ц) і тымін (Т). Таксама навукоўцы сінтэзавалі новыя асновы, якія былі закадаваныя літарамі Z, P, S, B. Апошнія ўтвараюць пары на аснове вадародных сувязяў: ZP і SB. Даследчыкі сканструявалі сотні спіраляў хацімодзі-ДНК, якія складаюцца з розных канфігурацый прыродных і сінтэтычных асноў, а затым праверылі іх ўстойлівасць. Таксама было прадэманстравана, што хацімодзі-ДНК валодаюць рэгулятарнай структурай незалежна ад паслядоўнасці элементаў. Больш таго, з дапамогай сінтэтычнай ДНК і віруснай T7 РНК-палімеразы навукоўцам атрымалася ажыццявіць транскрыпцыю хацімодзі-РНК.

Новыя азоцістыя асновы У хацімодзі-ДНК: S спалучаецца з B, Z спалучаецца з P; dS выкарыстоўваецца ў ДНК, rS задзейнічана ў РНК . Азоцістая ановаНазваChemSpiderPubChemP2-Амінаімідаза[1,2-а][1,3,5]трыазін-4(1H)-ён10205066135600909BІзагуанін6935176900rSІзацытазін6030966950dS1-метылцытазін7147479143Z6-амінакіс-5-нітрапірыдын-2-ol935781411182729

Значэнне Па словах хіміка Стывена Бенэра, аналіз хацімодзі-ДНК дапаможа зразумець, як жыццё за межамі Зямлі можа захоўваць інфармацыю. Гэтую структуру таксама плануюць выкарыстоўваць для захоўвання інфармацыі па-за клеткай і стварэння нанаструктур з зададзенымі ўласцівасцямі. Хімік Флойд Ромезберг адзначае, што адкрыццё хацімодзі-ДНК пацвярджае, што прыродныя асновы (А, Г, Ц, Т) не з'яўляюцца унікальнымі. Гэта адкрыццё мае важнае значэнне для даследавання працэсаў малекулярнай эвалюцыі. Таксама хацімодзі-ДНК могуць быць выкарыстаны для дыягностыкі некаторых хвароб чалавека.

Гл. таксама

Абіягенез Альтэрнатыўная біяхімія Астрабіялогія Гісторыя жыцця на Зямлі Пазаземнае жыццё

Літаратура

Спасылкі

Astronomy FAQ - Why do we assume that other beings must be based on carbon? Why couldn't organisms be based on other substances? FirebirdBio – official website Synthorx – official website

Катэгорыя:Астрабіялогія Катэгорыя:ДНК Катэгорыя:Біятэхналогія Катэгорыя:Генетыка Катэгорыя:Біяінжынерыя