Данілу Соза Кампус (; нар. , Сан-Луіс, Бразілія), больш вядомы як проста Данілу ці Даніла — бельгійскі футбаліст бразільскага паходжання, паўабаронца кіпрскага клуба АПОЭЛ з Нікасіі.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у школе льежскага «Стандарда», дзе гуляў яго бацька, а ў 1998 годзе разам з бацькам перабраўся ў амстэрдамскі «Аякс». У чэрвені 2007 года падпісаў юнацкі кантракт з нідэрладскім клубам, у сезоне 2009/10 трапляў у заяўку на матчы Лігі Еўропы. У сезоне 2010/11 перайшоў у «Стандард», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе, а ў лютым 2012 года падпісаў кантракт з данецкім «Металургам».

У ліпені 2014 года падпісаў аднагадовае пагадненне з расійскім клубам «Мардовія», у жніўні 2015 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад днепрапятроўскага «Дняпра», аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў каманду. У студзені 2016 года стаў іграком турэцкага клуба «Антальяспор», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. У студзені 2019 года перайшоў у клуб «Аль-Вахда» з ААЭ, аднак неўзабаве пакінуў яго.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Дынама» з МінскаБельгиец Данило Соуза перешел в минское "Динамо". Быў адным з асноўны ігракоў каманды. У чэрвені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»Данило покинул минское "Динамо".

У ліпені 2020 года далучыўся да кіпрскага АЭЛаБывший хавбек минского «Динамо» Соуза перешел кипрский АЕЛ. У ліпені 2021 года перайшоў у АПОЭЛ.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Бельгіі.

Сям’я Бацькам Данілу з’яўляецца бразільскі футбаліст Вамберту. Малодшы брат Данілу, Вандэрсан, таксама з’яўляецца футбалістам.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Бельгіі: 2010/11 Бронзавы прызёр чэмпіянату Кіпра (2): 2020/21, 2021/22

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі ФК АПОЭЛ Катэгорыя:Ігракі ФК АЭЛ Лімасол Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Вахда Абу-Дабі Катэгорыя:Ігракі ФК Антальяспор Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Мардовія Саранск Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Стандард Льеж Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам