Марыа (, ) — гэта выдуманы персанаж аднайменнай відэагульнявой франшызы кампаніі Nintendo, распрацаваны Сігеру Міямота. Марыа з’яўляецца маскотам Nintendo і пратаганістам усёй серыі гульняў. Гэта нізкі, мажны італьянскі сантэхнік, які жыве ў Грыбным Каралеўстве (). Яго галоўная мэта ў большасці гульняў — выратаваць з палону прынцэсу, адолеўшы ліхадзея Баўзера і яго паслугачоў. У Марыа ёсць малодшы брат і напарнік Луіджы ().

Катэгорыя:Персанажы мультфільмаў Катэгорыя:Персанажы відэагульняў Катэгорыя:Персанажы анімэ і мангі Катэгорыя:Персанажы коміксаў Катэгорыя:Гульні Марыа