Адам Канарскі () герба «Абданк»; 1526 — 2 снежня 1574, Цёнжань) — біскуп пазнаньскі і дыпламат, пасол Рэчы Паспалітай у Каралеўстве Францыі (1573)Rocznik Służby Zagranicznej Rzeczypospolitej Polskiej według stanu na 1 kwietnia 1938, Warszawa 1938, s. 67., пробашч пазнаньскага кафедральнага капітула (1552—1562)Konrad Lutyński, Poznańscy prałaci i kanonicy w XVI wieku, w: Saeculum Christianum : pismo historyczno-społeczne 1/2, 1994 s. 138..
Біяграфія Бацькі — ваявода калішскі Ежы Канарскі і Агнешка з Кабылінскіх. Навучаўся ў Акадэміі Любранскага, пасля ў Франкфурце-на-Одры, з 1542 у Вітэнбергу, пазней у Падуі, адкуль вярнуўся на радзіму ў 1547 годзе.
У 1548 годзе прыняты на каралеўскі двор сакратаром, а з 1551 таксама падкаморы пазнаньскі. У тым самым года адмовіўся ад пасады падкаморага, атрымаўшы пазнаньскую парафію. У 1552—1554 з дыпламатычнай місіяй у Рыме па загаду Жыгімонта Аўгуста. Па вяртанне атрымаў пасаду каноніка кракаўскага і схаластыка лэнчыцкага. У 1560 годзе ізноў накіраваны ў Рым. У 1562 годзе за заслугі перад каралём атрымаў біскупскую пасаду ў Познані, якую заняў па вяртанні ў Польшчу ў 1564 годзе.
У 1566—1567 выехаў у Падую. На сойме ў 1569 годзе дамагаўся далучэння Кіеўскага ваяводства да Кароны. Быў адным з падпісантаў Люблінскай уніі 1569 годаVolumina Legum, t. II, Petersburg 1859. s. 87.. У 1570—1571 кароль двойчы выпраўляў Адама Канарскага на перамовы да Максіміліяна II Габсбурга ў справе дагаворы з Янам II Запольям. У 1571 годзе ездзіў да Максіміліяна II трэцім разам як пасолRocznik Służby Zagranicznej Rzeczypospolitej Polskiej według stanu na 1 kwietnia 1938, Warszawa 1938, s. 42..
Удзельнік 1573 года па падрыхтоўцы Варшаўскай канфедэрацыі, аднак не падпісаў яе. У 1573 падтрымаў абранне Генрыка III Валезы на караля польскагаŚwiętosława Orzelskiego bezkrólewia ksiąg ośmioro 1572—1576, Kraków 1917, s. 149.. Падчас перабывання ў Парыжы 29 жніўня 1573 года злажыў да караля пратэст супраць Варшаўскай канфедэрацыі.
На пасадзе пазнаньскага біскупа быў гарачым прыхільнікам Контррэфармацыі, запрасіў у Познань езуітаў.
Літаратура Antoni Gąsiorowski, Jerzy Topolski (red.) Wielkopolski słownik biograficzny, Warszawa-Poznań 1983, PWN
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дыпламаты Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы пазнаньскія Катэгорыя:Род Канарскіх Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канонікі кракаўскія