Джані Радары (; , Аменья, Італія — , , Італія) — вядомы італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст.

Біяграфія Радары нарадзіўся 23 кастрычніка 1920 у мястэчку Аменья (паўночная Італія). Яго бацька, булачнік па прафесіі, памёр, калі Джані было толькі дзесяць гадоў. Радары і яго два браты, Чэзарэ і Марыа, раслі ў роднай вёсцы маці, Варэсота. Хваравіты і слабы з дзяцінства хлопчык захапляўся музыкай (браў урокі ігры на скрыпцы) і кнігамі (шанаваў Ніцшэ, Шапенгаўэра, Леніна, Сталіна і Троцкага). Пасля трох гадоў навукі ў семінарыі Радары атрымаў дыплом настаўніка і ва ўзросце 17 гадоў пачаў выкладаць у пачатковых класах мясцовых сельскіх школ. У 1939 г. некаторы час наведваў філалагічны факультэт Міланскага ўніверсітэта.

Падчас Другой сусветнай вайны Радары быў вызвалены ад службы з-за дрэннага здароўя. У 1941 увайшоў у фашысцкую партыю, аднак пасля смерці двух блізкіх сяброў і зняволення брата Чэзарэ ў канцэнтрацыйным лагеры стаў удзельнікам Руху Супраціўлення, а ў 1944 годзе ўступіў у .

У 1948 Радары стаў журналістам у камуністычнай газеце і пачаў пісаць кніжкі для дзяцей. У 1950 партыя прызначыла яго рэдактарам толькі што створанага штотыднёвага часопіса для дзяцей, Il Pioniere, у Рыме. У 1951 апублікаваў першы зборнік вершаў, «Кніжка вясёлых вершаў», і свой найвядомейшы твор «». Гэты твор атрымаў асабліва шырокую папулярнасць у СССР.

У 1952 упершыню паехаў у СССР, дзе потым бываў неаднаразова. У 1953 ажаніўся з Марыяй Тэрэзай Ферэці, якая праз чатыры гады нарадзіла яму дачку Паолу. У 1957 Радары здаў іспыт на званне прафесійнага журналіста. У 1966—1969 Радары не публікаваў кніг і толькі працаваў над праектамі з дзецьмі.

У 1970 пісьменнік атрымаў прэстыжную прэмію Ханса Крысціяна Андэрсена, якая паспрыяла ягонай сусветнай вядомасці.

Радары памёр ад цяжкай хваробы 14 красавіка 1980 г. у Рыме.

Некаторыя творы Зборнік «Кніжка вясёлых вершаў» (Il libro delle filastrocche, 1950) «Навучанне піянеру» (Il manuale del Pionere, 1951) «» (Il Romanzo di Cipollino, 1951; выпушчаныя ў 1957 пад назвай Le avventure di Cipollino) Зборнік вершаў «Цягнік вершаў» (Il treno delle filastrocche, 1952) «» (Gelsomino nel paese dei bugiardi, 1959) Зборнік «Вершы ў небе і на зямлі» (Filastrocche in cielo e in terra, 1960) Зборнік «Казкі па тэлефоне» (Favole al telefono, 1960) «Джып у тэлевізары» (Gip nel televisore, 1962) «Планета навагодніх елак» (Il pianeta degli alberi di Natale, 1962) «Вандраванне Блакітнай Стралы» (La freccia azzurra, 1964) «Якія бываюць памылкі» (Il libro degli errori, Torino, Einaudi, 1964) Зборнік «Торт у небе» (La Torta in cielo, 1966) «Як падарожнічаў Джаваніна па мянушцы Гультай» (I viaggi di Giovannino Perdigiorno, 1973) «Граматыка фантазіі» (La Grammatica della fantasia, 1973) «Жыў-быў двойчы барон Ламберта» (C’era due volte il barone Lamberto, 1978) «Бадзяжкі» (Piccoli vagabondi, 1981)

Выбраныя апавяданні «Гвідаберта і этрускі» «Дзесяць кілаграм Месяца» «Хата з марозіва» «Як Джаваніна пакратаў нос у караля» «Ліфт да зорак» «Чараўнікі на стадыёне» «Міс Сусвет з цёмна-зялёнымі вачамі» «Робат, якому захацелася спаць» «Сакала, пакала» «Уцёклы нос» «Сіраніда» «Чалавек, які купіў Стакгольм» «Чалавек, які жадаў украсці Калізей»

Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Італіі Катэгорыя:Члены Італьянскай камуністычнай партыі Катэгорыя:Члены Нацыянальнай фашысцкай партыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Х. К. Андэрсена