Аўкшто́та або Аўкшта́йція () — гістарычная вобласць Вялікага Княства ЛітоўскагаПазднякоў, В. Аўкштайція / В. Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае. — Т. 1. — С. 266; Насевіч, В. Аўкштайція / В. Л. Насевіч // . і этнаграфічны рэгіён сучаснай Літвы на паўночным усходзе краіны, у басейне Віліі. Сталіцай этнаграфічнага (этнакультурнага) рэгіёна сучаснай Літвы лічыцца Панявежыс. На тэрыторыі Аўкштайціі распаўсюджаны гаворкі аўкштайцкай дыялектнай групы літоўскай мовы. Упершыню Аўкштота (Eusteythen) згадана ў дагаворы 1323 года вялікага князя Гедзіміна з Лівонскім ландам Тэўтонскага ордэна.
Паходжанне назвы Імя насельнікаў рэгіёнаў «жамойтаў» () і «аўкштайтаў» (), і адпаведна іх назвы — «Жамойць» і «Аўкштойць», звязаны з літоўскім žemas («нізкі») і aukštas («высокі»)Пазднякоў, В. Аўкштайція / В. Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае. — Т. 1. — С. 266.. Традыцыйна лічаць, што назва «Жамойць» звязана з ніжнім, а «Аўкштойць» з верхнім цячэннем Нёмана і яго буйнейшага прытока Віліі ( — Нямунас, Neris — Нярыc).
Паводле даследчыка літоўскай міфалогіі Норберта Велюса, «сфарміравацца такому разуменню, якое замацавалася і ў саміх этнонімах, відаць, дапамог і арыентаваны геаграфічна старабалцкі міфічны светапогляд, паводле якога заходняя канец краіны разумеўся як „ніжэйшы“ (размешчаны ніжэй), а ўсходні — як „вышэйшы“»Baltų religijos ir mitologijos šaltiniai. T. 1. Vilnius, 1996. С. 527..
Падзел тэрыторыі краіны адносна цячэння буйной ракі сустракаецца ў свеце і вядомы, напрыклад, з часоў дадынастычнага Егіпта («Верхні» і «Ніжні» Егіпет). Такі падзел сакралізаваўся, і такая сакралізацыя сягае раннечалавечых дваістых сістэм светаўспрыманняВяч. Вс. Иванов. Чет и нечет. Ассиметрия мозга и знаковых систем. Москва, 1978. С. 99-100..
Літоўская форма назвы краю Aukštaitija (Аўкштайція з націскам на апошняе «я») утварылася ад aukštaitis «вышыннік», а тое — з дапамогай суфікса -ait-. З тым жа суфіксам і літоўскія žemaitis «нізіннік», Žemaitija (Жэмайція з націскам на апошняе «я»). Суфікс -ait- у літоўскай мове выкарыстоўваецца для ўтварэння другасных назоўнікаў: kalva «пагорак» > kalvaitis «жыхар гарыстай мясцовасці», laukinis «палявы» > laukinaitis «жыхар раўніннай мясцовасці» (адпаведна, aukštaitis, žemaitis — жыхары вышыннай / нізіннай мясцовасці)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 358—361.. Суфікс -ait- бачны з засведчаных лацінска- і нямецкамоўных формаў «Eusteythen», «Owsteiten», «Ansteiden», але вядомыя і ўжо бездыфтонгавыя формы: «Auxteten», «Auxstote». Бездыфтонгавыя формы вядомы і для назвы Жамойці: Samathæ, Samethi, «жемотьская земля». Бо балцкія дыфтонгі ў іншамоўным ужытку маюць схільнасць да знікненняElena Grinaveckienė, Юзефа Флориановна Мацкевич. Lie. (iau) vokalizmo atliepai baltarusių lituanizmuose // Baltistica. ІІІ (1). 1989. Priedas. C. 72-73.. Ператварэнне балцкага суфікса -ai- у -ой- бачым таксама ў тапонімах тыпу Смаргонь (< Smorg-oyn-y < Smurg-ain-ys), Жукойні (< Žuk-ain-ys), у антрапонімах тыпу Юркойць, Мацкойць (< Jurk-ait-is, Mack-ait-is), у старых антрапонімах тыпу Бивоина (< By-vain’as)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 78.. Апраўдана з лінгвістычнага пункту гледжання ўжываць формы «Аўкштайція», «Аўкштойць», «Аўкштота» (як і «Жэмайція», «Жамойць», «Жэмота»), пры гэтым першая — калька з літоўскага Aukštaitija, другая — заканамерная моўная адаптацыя, трэцяя — капіяванне адной з вядомых другасных гістарычных формаў.
Гісторыя ўжывання назвы
У славянскамоўных крыніцах
У летапісах з сярэдзіны XI ст. ўжываецца назва «літва», калі апісваюць падзеі адносін княстваў Рурыкавічаў і балцкіх плямён, назвы «Аўкштота» ў іх не зафіксавана, як і ў Галіцка-Валынскім летапісе, дзе выкарыстоўваюцца назвы «літва» і «жамойць». Так, пад 1263 годам паведамляецца, што «Транята пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай і ў Жамойці».
Таксама і ў больш позніх па часе дакументах Вялікага Княства Літоўскага на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах, назва тыпу «Аўкштота» не ўжывалася, а ўжываліся «Літва» і «Жамойць»Насевіч, В. Аўкштайція / В. Л. Насевіч // ..
У лацінамоўных і нямецкамоўных крыніцах Упершыню Аўкштойць згадваецца ў дамове 1323 года князя Гедзіміна з Лівонскім ордэнам, разам з Жамойцю (Eusteythen unde Sameyten — «Аўкштойць і Жамойць»). Пазней Гедзімін называецца «каралём Аўкштойці» (rex de Owsteiten)Rowell, Stephen Christopher. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe. 1295—1345. Cambridge, 1994. C. 50.. У 1338 годзе ён называецца «каралём Аўкштойці і Жамойці» (coninck van Ansteiden ende van Sameyten).
Аўкштойць як «зямля караля Літвы» (Austechiam, terram regis Lethowie) згадваецца ў «Хроніцы Прускай зямлі» (1326) Пятра з Дусбурга. У 1367 годзе па-лацінску згадваецца «верхняя частка Літвы» (in superioribus partibus Letwinorum), і гэта прамы пераклад назвы Аўкштойці як «верхняй, вышыннай». Нямецкага перакладу ў нямецкамоўных «Апісаннях дарог» (XIV ст.) — «Аўкштойць, або Верхняя Літва» (Auxteten oder Ober-Littauen), няма ў арыгінале помніка, гэта толькі ўмоўная назва ад выдаўца XIX ст.
У 1412 годзе фіксуецца адна з апошніх «аўкштойцкіх» згадак — «літоўцы, які называлі сябе аўкштойтамі» (Littowen, di genant woren Austenten)Scriptores rerum Prussicarurm. Т. 2. Leipzig, 1863. С. 711..
У сваім лісце ад 11 сакавіка 1420 года да імператара Сігізмунда Люксембургскага «Аўкштойць» згадвае князь Вітаўт: «Жамойцкая зямля знаходзіцца ніжэй (inferior) за літоўскую зямлю, таму і называецца Жамойць (Szomoyth), бо так па-літоўску (in lythwanico) называецца ніжэйшая зямля. А жамойты Літву называюць Аўкштойцю (Auxstote), інакш кажучы, калі глядзець ад жамойтаў, вышэйшай (superior) зямлёй»Baltų religijos ir mitologijos šaltiniai. T. 1. Vilnius, 1996. С. 529.. «Аўкштойцкая» назва ўпершыню сустракаецца ў лацінамоўнай хроніцы «Chronicon terrae Prussiae» (1326) Пятра з Дусбурга пры апісанні падзей 1294—1300 гадоў, у часы, калі ўжо існавала Вялікае Княства Літоўскае. Пазней гэтая назва часта ўжываецца ў крыжацкіх хроніках і дакументах, якія пісаліся на лаціне і нямецкай мове і датычыць балцкіх земляў на ўсход ад Жамойці — вышэй па цячэнні Нёмана і яго правых прытокаў. З 1420 годзе «аўкштойцкая» назва выходзіць з ужытку ў лацінамоўных і нямецкамоўных хроніках і дакументахПазднякоў, В. Аўкштайція / В. Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае. — Т. 1. — С. 266..
У нямецкай крыніцы «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага пры апісанні падзей першай паловы XIII ст. паўднёвыя землі, сумежныя з уладаннямі Лівонскага ордэна, завуцца проста «Літвой» — храніст не ўжывае назваў ні Аўкштота, ні Жамойць у сваёй працы. Аўтар лацінамоўнага трактата «Апісання земляў» (Дублінская хроніка) другой паловы XIII ст., сведка каранацыі Міндоўга, асобна ўпамінае Жамойць (Samoita) побач з Літвой (Lectauie)Назва Lectauie з’яўляецца скажоным напісаннем лацінскай назвы Lettauie (г.зн. Літва)., Нальшчанамі (Nalsani) і Яцвяззю (Ietuesi)«Описание земель». Анонимный географический трактат второй половины XIII в., але не згадвае «Аўкштойці».
У 1367 годзе па-лацінску згадваецца «верхняя частка Літвы» (in superioribus partibus Letwinorum), і гэта прамы пераклад назвы Аўкштойці як «верхняй, вышыннай».
У 1412 годзе фіксуецца адна з апошніх згадак «Аўкштоты» — «літоўцы, які называлі сябе аўкштайтамі» (Littowen, di genant woren Austenten)Scriptores rerum Prussicarurm. Т. 2. Leipzig, 1863. С. 711.. У сваім лісце ад 11 сакавіка 1420 года да імператара Сігізмунда Люксембургскага «Аўкштоту» згадвае князь ВітаўтBaltų religijos ir mitologijos šaltiniai. T. 1. Vilnius, 1996. С. 529.. З 1420 года назва «Аўкштота»/«Аўкштайція» ужо выходзіць з ужытку ў лацінамоўных і нямецкамоўных хроніках і афіцыйных дакументах.
Згадкі ў крыніцах Упамінанні і розныя формы назвы «Аўкштоты» ў лацінамоўных і нямецкамоўных крыніцах: 1323 — Дагавор Гедзіміна з немцамі — «Dit sint de lant, dar wi den vrede mede hebbet: van unser wegene dat lant to Eusteythen unde Sameyten, Plessekowe unde alle der Russen, de under uns besethen sin…» (Вось зямля, на якой мы ўстанавілі мір: з нашага боку зямля Аўкштота і Жамойць, Пскоў і ўсе [землі] рускіх, якімі мы валодаем…); паводле лівонскай ордэнскай копіі: «Dit sind de lant, da wi dea vrede mede maket hebbet; van des koninges wegene van Lettowen dat lant to Ousteyten un Sameyten, Plesaekowe und alle de Russen, de under eme beseten sint» (Вось зямля, на якой мы ўстанавілі мір; з боку караля Літвы — зямля Аўкштота і Жамойць, Пскоў і ўсе [землі] рускіх, якімі ён валодае). 1320-я — «Chronicon terrae Prussiae» (1326) Пятра з Дусбурга — «Austechiam, terram regis Lethowie» (зямля караля Літвы) — пра падзеі 1294—1300 гадоў. 1324—1331 — Гедзімін «rex de Owsteiten»Preussisches Urkundenbuch, Kionigsberg, 1935,Bd. 2, Lief. 2 (1324—1331)/ herausgegeben von Max Hein, p. 381.. (кароль Аўкштоты) 1327—1329 — Рагніцкае комтурства — уцёкі трох рабоў родам з Аўкштоты (tres servos fugitivos de Owehsteten) гэтыя аўкштайты сцвярджалі, што жылі каля Гродна (qui eciam asserunt omnes de Owehsteten circa Garten domi esse)Preussisches Urkundenbuch, Konigsberg, 1935, Bd. 2, Lief. 2, p. 447.. 1337, 12 снежня — була германскага імператара Людвіка IV — «землі няверных, ворагаў Хрыста, літоўцаў (Litwinorum), а менавіта Аўкштайцію (Ochsteten), Жамойць (Samayten), Каршуву (Karsoco), Русь (Ruezzen) і іншыя землі, якія належаць да гэтых краёў…». 1338 — Гедзімін «Die coninck van Ansteiden ende van Sameyten»Die Jengere Hochmeisterchronik/ herausgegeben von Theodor Hirsch. — Scriptores rerum Prussicarum, Leipzig, 1874, Bd. 5, p. 118; Chronicon equestris ordinis Teutonici incerti auctoris. — Veteris aevianalecta seu Vetera monumenta hactenus nondum visa / primus in lucem edidit adjectis observationibus suis Antonius Matthaeus. — Editio secunda, Hagae-Comitum,1738, t. 5, p. 778.. (кароль Аўкштоты і Жамойці) 1348 — Віганд Марбургскі — «на зямлю Літвы (jnn das land Litten) у Аўкштоту (Auchstetter gegent) і рабавалі там 7 дзён, а на 8 дзень, калі яны былі ў той зямлі (jnn derselben gegent) адбылася вялікая бітва каля ракі Стрэвы (wasser Strebe)». 1354—1356 — Герман Вартберг — «У гэты час літоўцы (Letwini) з Стрыпейкаў (Stripeyke), Упіты (Opythen), Межэвільты (Mezevilte) — з Аўкштоты (de Austeyten) хацелі перабрацца з Літвы (a Lethowia); але магістр не дазволіў ім». 1367 — Герман Вартберг — немцы ваявалі ў «Вышэйшай частцы Літвы» (in superioribus partibus Letwinorum). 1373 — паход Вінрыха Кніпродэ — «Вывеў сваіх супраць літоўцаў (Letwinos) у зямлю Аўкштоту (in terram Austheithen), дзе кароль Кейстут ім не даў пераправіцца (цераз раку). Магістр пайшоў далей па зямлі ўздоўж Нярыса (ad terram Nerghe), жадаючы пераправіцца. Але кароль і там ім не даў гэтага… Так Магістр спустошыў зямлю ўздоўж Нярыса да самага Вількаміра (Valkenberge). Пасля гэтага павёў свае войскі ў зямлю Жамойць (Seymen)…». 1412 — «А таксама, што замак Вялёна (hus Willune) прускія браты заваявалі 11 гадоў таму ад няверных і ворагаў нашай веры літоўцаў (Littowen), якія называліся аўкштайтамі (Austenten), а кіраўнікамі ў іх былі Сурмін, Матэйка і Гаштольд. А таксама, што вышэйназваныя кіраўнікі, ад якіх быў адваяваны замак Вялёна, як ужо пісалася, былі літоўцамі (Littowen), і іх род і цяпер завецца літоўкамі і літоўцамі, і жывуць яны ў Літве, у Кульве паблізу Вількаміра (czu Colwa bi Wilkenberg), а не ў Жамойці (Samayten). Таксама, што і замак Вялёна, да яго заваявання прускімі братамі, як ужо казалі, утрымліваўся і забяспечваўся літоўцамі, якія звалі і цяпер сябе завуць аўкштайтамі (Awstayten), а не жамойтамі (Samayten)».
Ліст князя Вітаўта 1420 года