Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубро́віцкі (? — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, князь гальшанскі і дубровіцкі (1457—1481).

Біяграфія Старэйшы сын князя Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, траюрадны брат польскага караля Казіміра Ягелончыка.

Пасля смерці бацькі ў 1457 годзе атрымаў у спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы. Яго малодшы брат Сямён (пам. 1505) атрымаў .

У 1481 годзе Іван Юр’евіч разам са слуцкім князем Міхаілам Алелькавічам і бельскім князем Фёдарам Іванавічам, усе трое родзічы караля Казіміра, арганізаваў змову супраць яго. Паводле адной версіі, змоўнікі збіраліся запрасіць караля ў Кобрын на вяселле князя Фёдара Іванавіча і Ганны Кобрынскай, забіць яго і ўзвесці на велікакняжацкі сталец Міхаіла Алелькавіча. Паводле іншай версіі, забіць караля Казіміра, адарваць ад Вялікага Княства Літоўскага і далучыць да Вялікага Княства Маскоўскага землі на ўсход ад Бярэзіны.

Змова была раскрыта ў Кіеве. Загадам караля князі Міхаіл Алелькавіч і Іван Юр’евіч арыштаваны, а бельскі князь Фёдар Іванавіч збег у Маскву, страціўшы ўдзельнае княства. 30 жніўня 1481 года ў Вільні князі-змоўнікі Іван Юр’евіч і Міхаіл Алелькавіч пакараны смерцю праз публічнае абезгалоўліванне.

Пасля смерці Івана Юр’евіча яго малодшыя браты Сямён (пам. 1505) і Аляксандр (пам. 1511) атрымалі ў спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы.

Сям’я

У шлюбе з Ганнай з Чартарыйскіх, дачкой князя Міхаіла Васілевіча Чартарыйскага, меў дзяцей Юрыя (пам. у 1536) і Юліяну-Васілісу. Л. Вайтовіч называе таксама дачок Аўдоццю і АгрыпінуАўдоцця і Агрыпіна згаданы Л. Вайтовічам, які пазначае іх пазіцыі ў Кіева-Пячэрскім памянніку як 61 і 62 адпаведна. Гл.:  Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква, 2006. — ISBN 966-4585-52-4. — С. 607—608..

Зноскі

Літаратура Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.

Спасылкі Генеалогия русской знати. Князья Гольшанские (Ольшанские) Леонтій Войтович. Розділ четвертий. Литовські династії. Гедиміновичі. Персональний склад

Іван Юр’евіч Катэгорыя:Князі дубровіцкія