Мікалай Ільіч Падвойскі () — рускі рэвалюцыянер, бальшавік, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Вучыўся ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі (Яраслаўль, 1901—05). Член РСДРП з 1901 года, з 1903 года — бальшавік. Супрацоўнік бальшавіцкіх газет «Звезда» і «Правда» (1910—14). У 1917 кіраўнік ваеннай арганізацыі пры ЦК і Петраградскім камітэце РСДРП(б), старшыня Усерасасійскага бюро франтавых і тылавых арганізацый пры ЦК партыі. У Кастрычніцкую рэвалюцыю старшыня Петраградскага ВРК, кіраваў узяццем Зімняга палаца. З лістапада 1917 года наркам ваенных спраў РСФСР, старшыня Усерасійскай калегіі па арганізацыі і кіраванні Чырвонай Арміі. З сакавіка 1918 года ў кіруючым апараце Чырвонай Арміі. У 1919 годзе наркам па ваенных і марскіх справах Украіны. У 1919—23 гадах — кіраўнік Усевобуча. У 1924—35 гадах — на партыйнай і савецкай рабоце, у т. л. член ЦКК партыі (1924—30). Працы па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Ваенныя Украіны Катэгорыя:Мемуарысты Расіі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі